23:21 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Imagine Dragons

Imagine Dragons па-беларуску пачулі на 4 кантынентах

© Фото: прадастаўлена арганізатарамі канцэрту
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Imagine Dragons едуць у Мінск (12)
21051

Першым рэпост відэа з беларускім каверам зрабіў фан-клуб Imagine Dragons ва В'етнаме. Яго падтрымалі аматары гурта з Расіі, Таіланду, Венгрыі, Польшчы, Нідэрландаў, Ганконга і нават Бразіліі.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Беларускамоўныя версія песні Imagine Dragons "Radioactive" у выкананні гурта Navi атрымала пазітыўныя водгукі ў розных кутках свету, у тым ліку ад саміх "Драконаў", якія выступяць у Мінску ўжо 22 студзеня.

Ва В'етнаме ды Бразіліі слухачоў уразіла выкарыстанне ў аранжыроўцы флейты, у Польшчы кавер назвалі цудам, а ў Расіі нкаторыя прыхільнікі так уразіліся пачутым, што выказалі жаданне вывучыць беларускую мову. Але галоўнае — "Radioactive" на беларускай пачулі самі Imagine Dragons.

One hit wonder của rồng, được cover lại và hát bằng tiếng Belarus, được thêm cả tiếng sáo vào làm cho bài hát mới hẳn.:D[ice]https://www.youtube.com/watch?v=xlXbKguAJYY&feature=youtu.be

Опубликовано Imagine Dragons Fan Club In Vietnam 28 декабря 2015 г.

"Мы ніколі не прыпынім здзіўляцца таму, што нашы песні становяцца часткай культуры ва ўсім свеце. Гэта напамін пра тое, што музыка не мае межаў. Для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні. Пабачымся на канцэрце ў Мінску!", — перадалі Imagine Dragons беларускім прыхільнікам.

Ja pensou em ouvir Radioactive sendo cantado em Bielorusso? Então confira esse otimo cover feito pelo grupo ArtInter.

Опубликовано Imagine Dragons Brasil 8 января 2016 г.

Гурт Navi зрабіў кавер па выніках конкурса на лепшы беларускі пераклад песні "Radioactive". Пераможцам стала мінская школьніца Лена Койстра, якая ў дзень канцэрта асабіста сустрэнецца з Imagine Dragons. Мэта акцыі — паказаць прыгажосць беларускай мовы музыкам гурта і яго прыхільнікам у розных краінах свету.

Imagine Dragons — адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" — адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву "Грэмі 2014" у намінацыі "Лепшае рок-выкананне". У Мінск музыкі прыедуць з вялікім шоў і новым альбомам "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015-га і адразу патрапіў на першае месца гіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце.

Imagine Dragons (ЗША) выступяць ў Мінску ў межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors"22 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне", пачатак а 19-й, кошт квіткоў складае ад 495 тыс. руб., танцпляц — 850 тыс.руб., фан-зона — 1 млн. 320 тыс. руб.

Тэмы:
Imagine Dragons едуць у Мінск (12)
Тэги:
канцэрт, нацыянальная мова, Музычныя жанры, Музычны гурт, Нацыянальная культура, Музыка, Navi (гурт), Imagine Dragons, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы