02:40 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Гітарыст на фестывалі

Colisium Music Week запрашае беларускіх музыкаў і мэнэджэраў

© Flickr/ 18percentgrey
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8041

Шоўкейс-фестываль Colisium Music Week, які адбудзецца 21-24 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, адкрыў прыём заявак ад беларускіх артыстаў.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Паглядзець на канцэрты і ўзяць удзел у прафесійнай канферэнцыі прыедуць прафесіяналы з Расіі і Еўропы.

Colisium Music Week ладзяць арганізатары Moscow Music Week, дзе беларускія музыкі ўжо паспелі адзначыцца ў верасні. Прычым мерапрыемства ў Санкт-Пецярбургу з'явілася раней, чым у Маскве — канферэнцыя адбываецца з 2008 года, шоўкейс-фестываль — з 2014-га. Канцэрты Colisium Music Week 2016 адбудуццца на 15 пляцоўках.

"Беларускія гурты заўжды прыемна здзіўляюць якасцю і жывой падачай на сцэне. Я асабіста паглядзеў увесь беларускі шоўкейс у Маскве. Мне спадабаліся Navi і Nizkiz, еўрапейскія госці хвалілі Take The Cookies. Мяркую, што ў Санкт-Пецярбургу артысты з Беларусі таксама будуць заўважнымі", — адзначыў Уладзімір Краўчанка, дырэктар Colisium Music Week і Moscow Music Week.

Пры гэтым фестывалі не аднолькавыя ў музычным плане. На Colisium Music Week чакаецца большы акцэнт на традыцыйны рок, індзі, электронік і метал.

Заяўкі ад артыстаў прымаюцца да 28 лютага. Падрабязна пра ўмовы ўдзелу на сайце беларускага партнёра фестывалю — Experty.by.   

Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Культурнае развіццё, музычная падзея, Музычны конкурс, Музычныя жанры, Фестываль, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы