06:45 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Патрыятычны прыпынак у Пінску

"Патрыятычны" прыпынак у гонар Году культуры з’явіўся ў Пінску

© Sputnik/ Артем Кирьянов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Год культуры ў Беларусі (7)
6230

Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю партрэтамі Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна.

БРЭСТ, 14 сту — Арцём Кір'янаў, Sputnik. Новы "патрыятычны" прыпынак у гонар аб'яўленага ў Беларусі Году культуры з'явіўся ў цэнтры Пінска. Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю беларускім народным арнаментам. Найбольшую частку плошчы занялі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна.

Як расказала карэспандэнту Sputnik спецыяліст па маркетынгу пінскага рэкламнага агенцтва "Аранжавы дэльфін" Елізавета Лукашук, "патрыятычны" прыпынак — другі з усталяваных кампаніяй у горадзе.

"З канца мінулага года мы пачалі мяняць старые прыпынкі на новыя з магчымасцю размшячаць на іх рэкламу. Пакуль на ёй няма інфармацыі, мы прымеркавалі новы прыпынак да Году культуры. Узялі юбіляраў і падабралі звесткі паводле дызайну", — адзначыла Лукашук.

На сцены новага прыпынку трапілі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна, якія сёлета адзначылі б свае юбілеі.

Як і на першым прыпынку, тут прысутнічаюць назвы наступнага і папярэдняга прыпынкаў, схема руху транспарту, а таксама падрабязны расклад.

Паводле словаў суразмоўцы Sputnik, сцены прыпынку — гэта плоскасць, на якой будзе размяшчацца перад усім рэкламная інфармацыя. Таму звесткі пра Год культуры будуць заставацца на канструкцыі да той пары, пакуль не знойдзецца рэкламадаўца.

Патрыятычны прыпынак у Пінску
© Sputnik/ Артем Кирьянов
"Патрыятычны" прыпынак у Пінску

Канструкцыю і дызайн новых прыпынкаў распрацоўвалі самі пінскія спецыялісты. Вырабам і мантажом іх займалася таксама пінскае рэкламнае агенцтва.

"У будучыні ў Пінску з'явіцца яшчэ каля 30 аналагічных прыпынкаў", — дадала Лукашук. 

Тэмы:
Год культуры ў Беларусі (7)
Тэги:
Нацыянальная культура, Культура, Гісторыя, Пінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы