12:20 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Леанарда ды Капрыа

Ды Капрыа атрымаў узнагароду кінакрытыкаў ЗША Critics’ Choice

© REUTERS/ Carlo Allegri
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7010

На прэмію прэтэндавалі таксама Джоні Дэп, Мэт Дэйман, Эдзі Редмэйн, Майкл Фасбэндэр і Браян Крэнстан.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Леанарда Ды Капрыа і Бры Ларсан атрымалі прэміі кінакрытыкаў ЗША Critics' Choice за ролі ў стужках "Які выжыў" і "Пакой".

За перамогу ў гэтай катэгорыі таксама змагаліся Джоні Дэп за ролю ў фільме "Чорная імша" Мэт Дэйман ("Марсіянін"), Эдзі Рэдмэйн ("Дзяўчына з Даніі"), выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Стыў Джобс" Майкл Фасбэндэр і Браян Крэнстон за "Трамбо". На званне лепшай актрысы кінакрытыкі таксама вылучалі Кэйт Бланшэт ("Кэрал"), Джэніфер Лоўрэнс ("Джой"), Шарлоту Рэмплінг за карціну "45 гадоў", Сіршу Ронан ("Бруклін") і Шарліз Тэрон за фільм "Вар'яцкі Макс".

Прыз за лепшую жаночую ролю ў камедыі атрымала Эмі Шумер, абышоўшы такіх "зорак" камедыі як Ціна Фэй, Джэніфер Лоўрэнс і Меліса Макартні.

Крысціян Бэйл у сваю чаргу быў ганараваны ўзнагароды ў катэгорыі лепшы камедыйны акцёр за ролю ў фільме "Гульня на паніжэнне". Канкурэнцыю ў гэтай намінацыі яму склалі партнёр па фільме Стыў Карэл, Роберт Дэ Ніра, Біл Хейдэр і Джэйсан Стэтхэм.

Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў ЗША (BFCA), у якую ўваходзяць каля 300 крытыкаў, уручаецца штогод. BFCA з'яўляецца найбуйнейшай асацыяцыяй кінакрытыкаў ЗША і Канады. Прэмія ўручаецца штогод і служыць свайго роду барометрам настрояў Галівуду ў дачыненні да кінапрац мінулага года, акрэсліваючы круг патэнцыйных трыумфатараў.

Тэги:
Стыль жыцця, Культура, Кіно, кінапрэмія "Оскар", Оскар (прэмія), Леанарда ды Капрыа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы