09:22 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Крыши Вильнюса

Распачаўся трэці сезон “Рэзідэнцыі маладога літаратара”

© Sputnik/ Евгений Казарцев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4030

За два гады ў пакоі №13 Дома правоў чалавека ў Вільні пабывалі 17 маладых літаратараў, за гэты час у іх выйшла 5 кніжак.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Беларускі Пэн-цэнтр абвясціў чарговы набор у рэзідэнцыю маладога пісьменніка ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай. Пад літаратурнай работай маюць на ўвазе прозу, паэзію, пераклады, крытыку. Каб паўдзельнічаць у праграме, трэба падаць заяўку на сайце цэнтра.

Першым з беларускіх паэтаў у рэзідэнцыю патрапіў Антон Рудак яшчэ ў лютым 2014. Усяго за амаль два гады гасцінасці Дом правоў чалавека прыняў да сабе трынаццаць паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і крытыкаў. Апошнія выпускнікі вярнуліся з Вільні ў верасні гэтага году — паэтка Кацярына Зыкава і празаік Кірыл Дубоўскі.

Успамінаючы рэзідэнцыю, Кацярына расказвае, што там вырашыла спрабаваць сябе не толькі ў паэзіі, але ж і ў прозе.

"Начамі ў Рэзідэнцыі было страшна. Здавалася, па калідорах блукае нешта і зараз пастукае ў дзверы. Асабліва палохаў ксеракс на другім паверсе — часам у цемры ён свяціўся і стагнаў. У адмыслова страшныя моманты я глядзела які-небудзь вельмі дрэнны серыял і імгненна засынала ад злосці і раздражнення", — успамінае Кацярына. Адным словам, акрамя ксеракса, усё ў рэзідэнцыі падаецца ідэальным для стварэння якога-ніякага шэдэўра.

Тэги:
Беларускі ПЭН-цэнтр, Літва, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы