Віртуальная вандроўка па "Горадзе СОНца"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗдание Национального банка Беларуси
Здание Национального банка Беларуси - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Весці спецыфічны тур будзе аўтар праекта Артур Клінаў.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Віртуальная вандроўка па горадзе СОНца пройдзе 22 студзеня ва "Ў бюро". Весці тур будзе аўтар праекта Артур Клінаў, укладальнік фота-альбома і "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе СОНца".

"Гэтыя творы ўжо бестсэллеры не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы. "Ў Бюро" прапануе арыгінальныя фатаграфіі мастака Артура Клінава з відамі "горада сонца". Некаторыя з гэтых відаў, нажаль, даступныя цяпер толькі ў выглядзе фота", — кажуць арганізатары сустрэчы.

Артур Клінаў — авангардыст, канцэптуальны мастак, які ўпершыню заявіў пра сябе ў канцы 1980-х у Беларусі. Аўтар урбаністычна-культурнай канцэпцыі "горад сонца" — захавання архітэктурнай унікальнасці цэнтральнай часткі беларускай сталіцы.

У сваёй кнізе "Малая падарожкая кніжка па Горадзе Сонца" аўтар сцвярджаў, што Камуністычны праект не быў толькі праектам Савецкага Саюза, а быў еўрапейскім праектам, які нарадзіўся яшчэ 400 год таму — адлюстраваны ў кнізе Тамаза Кампанелы "Горад Солнца" (1602). Таму мінскі аналаг — гэта еўрапейскі помнік, які маецца толькі ў Беларусі і каштоўны менавіта сваёй цэласцю. З таго часу Клінаў пачынае распаўсюджваць праз мас-медыя сваю ўрбаністычна-культурную канцэпцыю "горад сонца".

© Sputnik / Ася Паплаўская"Куфэрак падарожжаў" з Антонам Астаповічам
Куфэрак падарожжаў з Антонам Астаповічам - Sputnik Беларусь
"Куфэрак падарожжаў" з Антонам Астаповічам

У 2000 годзе Клінаў звяртаецца да тэмы архітэктурных ансамблей Мінска ў стылі сталінскага ампіру (1930-1950-х гадоў), якія даследаваў яшчэ ў студэнцкія гады, і пачынае на працягу чатырох год займацца мастацкім фатаграфаваннем розных куткоў цэнтральнай часкі горада.

Было зроблена некалькі тысяч чорна-белых здымкаў, але толькі сотні з іх былі ўключаны ў фотаальбом "Горад СОНца", які стварае ірэальны свет сталінскай архітэктуры ў Мінску. Фатаграфічны праект "Горад СОНца" хутка быў трансфарміраваны Клінавым з серыі здымкаў у мастацкую аўтабіяграфічную кнігу, прысвечаную Мінску і вобразу горада.

"Горад сонца" у Мінску — гэта не ўвесь Мінск, а цэнтральная яго частка — вялікі архітэктурны ансамбль, які мае працяжнасць 7-8 кіламетраў і шырыню 2-4 кіламетры уздоўж сучаснага праспекта Незалежнасці і навокал (Прывакзальная плошча, плошча Незалежнасці, плошча Перамогі, вуліца Карла Маркса, вуліца Кірава, вуліца Леніна, вуліца Максіма Багдановіча, вуліца Камуністычная, вуліца Захарава, вуліца Чырвонаармейская, вуліца Казлова і іншыя). На думку Клінава, мінскі "Горад сонца" — гэта адзінае на тэрыторыі СССР цэласнае ўвасабленне камуністычнага горада.

Стужка навiн
0