Мікрабюджэтнае кіно: рэжысёр з Магілёва зняў чарговы фільм у Расіі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВ кинотеатре
В кинотеатре - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладзімір Казлоў, магілёвец і беларус, робіць прэм’еру свайго новага фільма “Скура” ў Мінску.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Творчая сустрэча з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым і паказ яго новага фільма "Скура" адбудзецца ў Мінску ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

Казлоў — майстра мікрабюджэтнага кіно, "Скура" — новы гульнявы ​​фільм. Як і яго рэжысёрскі дэбют, фільм "Дзясятка" (2013), зняты за мінімальныя грошы ў Чэлябінску, "Скура" — незалежны рэгіянальны праект. Усе акцёры і ўдзельнікі здымачнай групы, за выключэннем рэжысёра, былі падабраны ў гарадах, дзе праходзілі здымкі — у Тальяці і Самары, і фільм быў зняты без падтрымкі дзяржавы і ўдзелу кінакампаній. Прэм'ера адбылася ў верасні 2015 на фестывалі Кінашок.

Фільм "Скура" — жанравы мікс маладзёжнай драмы і роўд-муві. Маша і Кірыл сустракаюцца ў электрычцы. Яны аддалена знаёмыя: калісьці апынуліся ў адной кампаніі. Яны не адразу распавядаюць адзін аднаму, куды едуць: кожнаму ёсць, што хаваць ад ледзь знаёмага чалавека. Ён удзельнічае ў нелегальных баях без правілаў. Яна танцуе стрыптыз, і з-за канфлікту з адным з наведвальнікаў стрып-клуба ў яе паўсталі праблемы. У абласным цэнтры Маша павінна сустрэцца з чалавекам, які, як яна думае, можа дапамагчы. Але ўсё ідзе не так, як чакалася. Затое зараз яны разам.

Планаў працягнуць здымкі ў Беларусі ў рэжысёра зараз няма. Ён не адмаўляе, што тое магчыма, але гісторыя павінная выходзіць за межы беларускай рэчаіснасці і чапляць гледача не толькі пост-савецкай прасторы.

Стужка навiн
0