Слава Іназемцаў развітваецца з "ДК Данс"

© Photo : са старонкі мерапрыемства ў FacebookКадр са спектакля польскага тэатра Lubelski Teatr Tańca
Кадр са спектакля польскага тэатра Lubelski Teatr Tańca - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“ПлаSтформа”адкрыецца развітаннем са спектаклем “ДК Данс”.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Чацвёрты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа" адкрыецца ўжо 15 лютага. Напярэдадні фестывалю Sputnik пагутарыў з ягоным дырэктарам Славам Іназемцавым пра прымірэнне беларусаў з эпатажам і развітанне з культавым спектаклем "ДК Данс".

"Нас памятаюць, нас чакаюць, як толькі ў сацыяльных сетках вывешваем праграму фестывалю, людзі пішуць — "ну, нарэшце!" — кажа Іназемцаў, прэзентуючы праграму фестывалю. Праграма атрымалася з лёгкім польскім акцэнтам — цягам фестывальнага тыдню пакажуць сем спектакляў ад польскага тэатра сучаснага танца, што будуць ставіцца ў РТБД і Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

"Але ж гэта адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі, то бок, акцэнт усё ж прыпадае на беларускую праграму — усе спектаклі будуць ставіцца ў ДК чыгуначнікаў. Усе спектаклі — прэм'еры, чакаць можна чаго заўгодна і ад сумеснага беларуска-украінскага праекта — "Лабараторная праца №19.9", і ад эксперыментальнага спектакля студэнтаў БДІКМ у пастаноўцы польскага майстра Мацея Кузьмінскага. Я іду на рыск як дырэктар, не ведаючы, што яны выкінуць, але думаю, усё будзе добра", — распавядае агенцтву Іназемцаў.

Традыцыйна, адкрываць форум будзе тэатр "Інжэст". Спектакль адкрыцця — легендарны "ДК Данс", але ж з рэмаркай — "Рытуал развітання".

"Ён доўга ішоў, эпаціраваў, але ўсё мае свае межы. Мы вырашылі дастойна развітацца, а не проста пакласці на паліцу, прымуць удзел і іншыя тэатры. Спектакль ішоў пятнаццаць гадоў, хто хацеў — паглядзеў. Ён ужо не збірае той колькасці гледачоў, хоць маральна не састарэў. Але каб працягваць ставіць спектакль, патрэбен глядач, які будзе набываць квіток, я не магу папросту яго ставіць і не плаціць акцёрам. Гэта праблема ўсіх спектакляў, калі толькі не зганяць на іх людзей прымусова. Будзем граць "ДК Данс" на фестывалях, але не ў Мінску", — кажа суразмоўца.

Беларусы ідуць на форум ужо падрыхтаванымі, эксперыментальныя тэатры, здаецца, ужо не выклікаюць былога непаразумення і боязі эпатажу.

"Ёсць розныя катэгорыі беларусаў, нешта змяняецца ў поглядах, а штосьці змяняецца нават ў горшы бок — калі казаць пра стаўленне афіцыйных асобаў. Накатваюць розныя хвалі, і зноў, і зноў — нешта вяртаецца, нешта знікае, а мы працягваем працаваць", — рэзюмуе Іназемнаў.

© Photo : з афіцыйнай старонкі мерапрыемства ў FacebookАфіша
Афіша - Sputnik Беларусь
Афіша

Форум эксперыментальных пластычных спектакляў "ПлаSтформа" адкрыецца 15 лютага і будзе доўжыцца па 21 лютага.

Стужка навiн
0