14:09 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Імправізаваная бібліятэка

Літаратурны нон-стоп: ноч бібліятэк прайшла ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
7820

Беларускія знакамітасці прачыталі ў сталіцы творы класікаў літаратуры.

МІНСК, 23 сту — Sputnik, Алена Васільева. У бібліятэцы імя А.С. Пушкіна і Навуковай бібліятэцы БНТУ выступілі айчынныя знакамітасці — ад рэстаратараў да культуролагаў.

Мінскаму бамонду мінулую ноч было нялёгка: ім прыйшлося абіраць паміж праглядам фіналу адбору на "Еўрабачанне" і "Ноччу бібліятэк", што прайшла ў межах фестівалю мабільнага кіно velcom Smartfilm.

Ноч распачалася са слоў падзякі і разваг аб тым, што кніга — гэта не анахранізм, а бібліятэкары — не кансерватары, а слугі літаратуры.

Адкрыў "Ноч бібліятэк" экс-баскетбаліст і дырэктар па маркетынгу спортклуба "Цмокі-Мінск" Аляксандр Куль. Ён выслухаў іранічныя каментары прысутных з нагоды свайго росту (213 см) і прачытаў урывак з Яна Баршчэўскага.

Вадзім Пракоп'еў, вядомы сталічны рэстаратар, чытаў класіку — Уладзіміра Караткевіча, адначасна удакладніўшы: "З цяжкасцю ўпісваюся ў гэтую краіну, таму даводзіцца выпіваць".

Юрый Зісер прысутных не здзівіў і абраў для чытання твор Святланы Алексіевіч, за якой следуе вось ужо некалькі гадоў.

Тыя, хто не жадаў слухаць зорак, наведалі майстар-класы. Падтрымліваючы атмасферу заміранасці і размеранасці, майстара бамбукавага пэндзлю з інстытута Канфуцыя навучаў прысутных асновах каліграфіі. Прысутныя перыядычна выдаляліся паслухаць Ганну Бонд, якая чытала вершы Максіма Багдановіча і Якуба Коласа.

Тэмы:
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы