22:31 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)

“Каб аднойчы” – кніга і дыск памяці Барадуліна выйшлі ў свет

© Фото: "Беларуская прастора"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16670

Зборнік складаецца з твораў трох таленавітых людзей – песень Алеся Камоцкага, вершаў Рыгора Барадуліна, фотаздымкаў Джона Кунстадтэра.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Прэзентацыя кнігі і дыску прымеркавана да дня народзінаў Рыгора Барадуліна і адбудзецца 29 студзеня, паведаміла Sputnik выдавецтва "Паперус" кампаніі "Беларуская прастора".

Выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга — гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра.

"20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. Акрамя таго, да кожнага верша ў кнізе змешчаны нотныя запісы. Дарэчы, "Каб аднойчы" — пятае выданне вершаў Барадуліна, ініцыятарам і ўкладальнікам якога стаў Алесь Камоцкі", — распавялі Sputnik у выдавецтве.

Ілюстрацыя да кнігі Каб аднойчы
© Фото: "Беларуская прастора"
Ілюстрацыя да кнігі "Каб аднойчы"

Там таксама паведамілі, што выданне і прэзентацыю кнігі "Беларуская Прастора" вырашыла прымеркаваць да Дня нараджэння Рыгора Барадуліна, які адзначаецца 24 лютага. "Спадзяемся, што гэтае выданне стане сапраўдным падарункам для ўсіх прыхільнікаў творчасці беларускага паэта".

Праца амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра Парасцы (2007)
© Фото: "Беларуская прастора"
Праца амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра "Парасцы" (2007)

Непаўторнае стылёвае аздабленне кнігі — праца прафесійнага амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Джон займаецца фатаграфіяй з 1968 года, за гэты час здымаў у 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года традыцыяй для фатографа стала праца ў Беларусі. Каля 90 дзён штогод амерыканец праводзіць, фатаграфуючы беларускую глыбінку. У кнізе "Каб аднойчы" змешчана 20 унікальных фотаздымкаў. Кожны са сваім характарам, за кожным стаіць асабістая гісторыя жыцця беларускіх вяскоўцаў.

 

 

Тэги:
падзеі і даты, Літаратура, Культурнае развіццё, Культура, Музыка, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы