23:33 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Памятник поэтессе М. Цветаевой открыт в Борисоглебском переулке

Літаратурны вечар Цвятаевай і Пастэрнака пройдзе ў Мінску

© Sputnik Руслан Кривобок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6210

Акрамя непасрэдна літаратуры абмяркуюць жыццёвы шлях паэтаў.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Літаратурны вечар зладзяць пра Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа ў рамках праекта "Якуб Колас і паэты сярэбранага веку". Гэтым разам у музеі беларускага песняра будуць гучаць вершы Цвятаевай і Пастэрнака, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Лёс і біяграфію Марыны Цвятаевай абмяркоўваюць не менш, чым яе творчасць. Так ужо склалася, што Марына Іванаўна Цвятаева, пражыўшы ўсяго 48 гадоў, пакінула пасля сябе і шмат кніг, і шмат пытанняў. Але, напэўна, нельга не пагадзіцца з тым, што Марына Цвятаева — адзін з самых знакамітых рускіх паэтаў.

Цвятаеву і Беларусь аб'ядноўвае вялікая колькасць прыхільнікаў яе творчага генія, а таксама магіла яе адзінага сына — Георгія Эфрона, які быў цяжка паранены і загінуў у 1944 годзе ў адным з баёў пад Оршай.

Асабіста Якуб Колас не быў знаёмы ні з Марынай Цвятаевай, ні з Барысам Пастэрнакам, але шмат гадоў народны паэт Беларусі сябраваў з адным з заснавальнікаў пецярбургскага "Цэха паэтаў" Сяргеем Гарадзецкім, які, у свю чаргу, неаднаразова сустракаўся з Барысам Леанідавічам, а ў архіве паэта захоўваўся  грунтоўна зачытаны асобнік кнігі Б. Пастэрнака "Сестра моей жизни", з дарчым подпісам аўтара Сяргею Мітрафанавічу. Выдатны майстар шаржа С.Гарадзецкі маляваў Якуба Коласа, А.Блока, Г.Ахматаву, В.Хлебнікава, А.Белага. Сярод таленавітых сяброўскіх шаржаў Гарадзецкага захаваўся і партрэт Б.Пастэрнака, намаляваны ў 1945 годзе.

Госці вечара даведаюцца пра гісторыю ўзаемаадносін Марыны Цвятаевай і Барыса Пастэрнака, пачуюць вершы ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову, а таксама песні на вершы Цвятаевай. Спецыяльна запрошаны госць вечара — вучоны сакратар Аляксандраўскага літаратурна-мастацкага музея Марыны і Анастасіі Цвятаевых (Уладзімірская вобласць, Расія) — Эльвіра Калашнікава распавядзе  пра плённы ў творчых адносінах перыяд жыцця Марыны Цвятаевай, аб прыездзе ў Аляксандраў Восіпа Мандэльштама і пра ўзаемаадносіны гэтых двух вялікіх паэтаў.

Тэги:
Літаратура, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы