09:21 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сяргей Міхалок

Міхалок падае заяву ў Мінгарвыканкам на канцэрт у "Мінск-Арэне"

© Sputnik/ Рамиль Ситдиков
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
958110

Канцэрт з прэзентацыяй альбому “Родны край” запланаваны на май 2016-га ў “Мінск-Арэне”.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Гурт Brutto падасць заяву 1 лютага ў мінскі гарвыканкам на прэзентацыю альбому "Родны край" у "Мінск-Арэне", паведамляе партал Tuzin.fm .

Вялікі канцэрт-прэзентацыя плануецца на май на пляцоўцы "Мінск-Арэна".

"Зараз канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзена заява на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Мінгарвыканкам", — распавёў Tuzin.fm прадусар гурта Антон Азізбекян.

Як удакладняюць у гурце, музыкі ўсведамляюць, што асабіста міністр культуры Беларусі нічога ў гэтай сітуацыі не вырашае, таму вобраз Мінкульту тут хутчэй збіральны. Ды і ўласна Міхалок у відэа не звяртаецца да канкрэтнага чалавека ці структуры.

Напярэдадні лідэр Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся ў відэа да міністра культуры Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволіць гурту Brutto выступіць у Беларусі, на радзіме, пляцоўкай магчымага канцэрту была абрана "Мінск-Арэна".

Тэги:
Характэрныя факты, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музыка, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Сяргей Міхалок, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы