12:19 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кінаплёнка

Дачка Назарбаева зняла фільм у Беларусі

© Sputnik/ Артем Житенев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3711

У Беларусі здымаліся некаторыя ваенныя сцэны, у якіх былі задзейнічаны да 500 чалавек масоўкі і 300 адзінак зброі. На шырокія экраны карціна выйдзе ў гэтым годзе.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Дачка прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Алія зняла фільм у Беларусі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Новости-Казахстан".

Карціна пад назвай "Дарога да маці" прысвечана 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Алія Назарбаева выступіла генеральным прадзюсарам кінакарціны, здымкі якой адбываліся ў трох краінах: Беларусі, Казахстане і Азербайджане.

Сюжэт фільма ахоплівае некалькі складаных гістарычных перыядаў жыцця народа Казахстана. Гэта эпоха калектывізацыі, ваенныя і пасляваенныя гады. У цэнтры падзей аповяд пра лёс чалавека, які прайшоў праз усе выпрабаванні — дзіцячы дом, суровая вайна, лагер для зняволеных.

У некаторых батальных сцэнах, якія здымаліся ў Беларусі, было задзейнічана больш за 500 чалавек масоўкі, 300 адзінак баявой зброі.

У шырокі пракат фільм, здымкі якога скончыліся ў чэрвені мінулага года, выйдзе ў гэтым годзе. Кінакарціна ўдзельнічала ў шэрагу кінафэстаў. 

Тэги:
Культура, Кіно, Казахстан, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы