03:11 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Юрый Астапчук адзначаны медалём Францыска Скарыны

БелТА
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6510

Таксама ордэнам Францыска Скарыны былі адзначаны старшыня галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і сакратара галоўнага праўлення БГКТ Валянціна Ласкевіч.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Указ аб узнагароджанні кіраўнікоў культурных супольнасцей падпісаў 17 лютага кіраўнік дзяржавы, паведаміла прэс-служба Прэзідэнта.

За значны асабісты ўнёсак у папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага і сакратара галоўнага праўлення БГКТ Валянціну Ласкевич.

Медалём Францыска Скарыны таксама адзначаны мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні "Прымакі" Юрый Астапчук.

Польскі аматарскі ансамбль беларускай песні "Прымакі" з Беластока папулярны і ў Беларусі. Гэты польскі калектыў стаўся заўсёднікам многіх беларускіх фестываляў і святаў.

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы