09:17 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба

Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады

© Sputnik/ Сергей Лескеть
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Год культуры ў Беларусі (7)
23010

План, зацверджаны ўрадам, уключае падраздзелы "Спадчына", "Мастацтва і творчасць", "Архівы Беларусі" і "Беларусы ў свеце".

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Рашэнне аб зацвярджэнні дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў ад 4 сакавiка 2016 года №180, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, мэтамі дзяржпраграмы з'яўляюцца захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый, актыўнае ўцягванне грамадзян Беларусі ў культурнае жыццё краіны, рэалізацыя творчага патэнцыялу нацыі, забеспячэнне якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду як часткі інфармацыйнага рэсурсу Беларусі, а таксама садзейнічанне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.

Дзяржаўная праграма арыентавана на розныя спектры культуры і ўключае падпраграмы "Спадчына", "Мастацтва і творчасць", "Архівы Беларусі" і "Беларусы ў свеце".

Мерапрыемствы, уключаныя ў праграму, будуць фінансавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і ўласных сродкаў арганізацый. Агульны аб'ём сродкаў, якія патрабуюцца на ажыццяўленне культурнай праграмы, складзе 29 трлн 841 млрд 955 млн 560,5 тыс. Беларускіх рублёў.

Пастанова зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Беларусі 18 сакавіка, уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Тэмы:
Год культуры ў Беларусі (7)
Тэги:
Нацыянальная культура, Савет міністраў РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы