02:05 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Білборд на беларускай мове

Папулярызаваць беларускую мову будуць на ўзроўні закона

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Беларускую мову ва ўсіх яго формах і дыялектах аднеслі да нематэрыяльных духоўных каштоўнасцяў.

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Норму папулярызацыі беларускай мовы прапісалі ў Кодэксе аб культуры напярэдадні разгляду на чарговай сесіі парламента, паведаміў у чацвер тэлеканал "АНТ".

Праект кодэкса аб культуры прайшоў першае чытанне ў снежні 2015 года. Да другога чытання праект зведаў некалькі змен, у тым ліку і з'яўленне нормы аб неабходнасці захавання, развіцця і распаўсюджвання беларускай мовы.

У дакуменце беларускую мову — вусную, пісьмовую, а таксама яе дыялекты і арфаграфічныя традыцыі аднеслі да нематэрыяльных духоўных каштоўнасцяў.

"Вельмі хочацца, каб праект кодэкса пра культуру быў разгледжаны на дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў. І няхай гэта будзе вельмі добры падарунак да Года культуры. Унікальнасць кодэкса ў чым? У тым, што ўсе нарматыўныя акты сістэматызаваны, перапрацаваны, абраны тыя, што пацверджаны жыццём, і шмат якім нормам дадзена новае развіццё", — распавяла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская.

Праект Кодэкса аб культуры выклікаў бурнае абмеркаванне ў беларусаў у сацыяльных сетках. Сярод магчымых новаўвядзенняў — вызначэнне атрымання статусу "творчага супрацоўніка", а таксама забарона на ўжыванне алкаголю на дыскатэках.

Тэги:
нацыянальная мова, Нацыянальная культура, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы