22:37 20 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Пісьменніца абяцае стварыць у Беларусі свайго роду інтэлектуальны клуб і "прыплочваць" замежным гасцям за выступы ў ім.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выдаткавала частку атрыманага грашовага прыза на набыццё новай кватэры і дома ў вёсцы, пра гэта пісьменніца распавяла ў інтэрв'ю расійскаму выданню "Тут і там".

Вядомы беларускі празаік Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Нобелеўскі камітэт прысудзіў пісьменніцы прэмію з фармулёўкай "за яе поліфанічныя сачыненні — манумент пакутам і мужнасці ў наш час". Разам з медалём Алексіевіч атрымала 8 мільёнаў швецкіх крон (953 тысячы долараў ЗША па курсе на момант прысуджэння прыза).

"Я змагла купіць кватэру новую. Зараз там робіцца рамонт. І дом у вёсцы — лепшы за той, які ў мяне раней быў", — распавяла пісьменніца.

Таксама нобелеўская лаўрэатка адзначыла, што гатовая вылучыць пэўную суму грошай любому "разумнаму чалавеку" на напісанне кнігі. У планах пісьменніцы — падтрымка беларускай інтэлігенцыі.

"Я дапамагла людзям, якім сапраўды дрэнна: у нас цяпер інтэлігенцыя ў цяжкім стане. Мы створым інтэлектуальны клуб, каб туды запрашаць з усяго свету цікавых людзей (я буду прыплочваць ім). Трэба, каб прыязджалі людзі і варушылі наша балота", — выказалася Алексіевіч.

Раней міністэрства па падатках і зборах Беларусі абяцала, што працэс падаткаабкладання нобелеўскай лаўрэаткі будзе праведзены "у індывідуальным парадку". Дэкларацыю ёй трэба было падаць да 1 сакавіка і, мяркуючы па ўсім, пісьменніца ўжо выплаціла неабходны падатак.

Тэги:
Культурнае развіццё, Літаратура, Нобелеўская прэмія, Святлана Алексіевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы