09:12 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Бабруйск

"Культурнай сталіцай" 2017 года стане горад Бабруйск

© Фото: commons.wikimedia.org
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13240

Рашэнне абвясціць Бабруйск "Культурнай сталіцай" 2017 года прынята на калегіі Міністэрства культуры. Вызначыцца з выбарам Мінкультуры дапамагла наяўнасць важкіх аргументаў, якія дазваляюць Бабруйску ўступіць у новы статус.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Бабруйск сустрэне сваё 630-годдзе ў статусе "Культурнай сталіцы", паведаміла Sputnik у сераду прэс-сакратар ведамства Ілона Нэмава.

Бабруйск з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Гэта буйны прамысловы і культурны цэнтр з налельніцтвам 219 тысяч чалавек. Горад вылучаецца выгодным геаграфічным становішчам і развітай інфраструктурай, мае старажытную гісторыю і багатае сучаснае культурнае жыццё, выбітных прадстаўнікоў — ураджэнцаў Бабруйска, адметную гістарычную спадчыну, падзялілася прэс-сакратар, транслюючы абгрунтаванне выбару Міністрэрства культуры.

Упершыню ў летапісах Бабруйск згадваецца ў 1387 годзе. У 1796 горад атрымаў уласны герб з выявай карабельных мачтаў. Сімволіка герба цесна звязана з будаўніцтвам флота на Чорным і Балтыйскім марах, куды з Бабруйшчыны пастаўляўся мачтавы лес.

У 1811 г. пабудавана Бабруйская крэпасць — першакласнае ваеннае ўмацаванне 19 стагоддзя. З Бабруйскам звязаны падзеі дзекабрысцкага руху ў Расіі. Менавіта тут у 1823 г. быў распрацаваны план узброенага паўстання. Будаўніцтва крэпасці, Маскоўска-Варшаўскай шашы (1848 г.), Лібава-Роменскай чыгункі (1873 г.) спрыялі эканамічнаму ўздыму горада, прытоку капіталу і павелічэнню насельніцтва. Бабруйск упрыгожвалі культавыя збудаванні: праваслаўны сабор, каталіцкі касцёл і яўрэйскія сінангогі.

У горадзе плённа працуе Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.

Далучэнню бабруйчан да нацыянальнай культуры, гістарычнай спадчыны, развіццю мастацкай аматарскай творчасці спрыяе цэлая сетка ўстаноў культуры.

Стары дом у Бабруйску
Стары дом у Бабруйску

У горадзе працуюць сем масавых і чатыры дзіцячыя бібліятэкі.

Бабруйскі краязнаўчы музей, заснаваны ў 1924 г., штогод наведвае больш за 40 тысяч чалавек. Мае горад парк культуры і адпачынку, а таксама свой Мастацкі музей.

Традыцыйна ў горадзе ладзіцца міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы", у якім ужо ўзялі ўдзел прадстаўнікі 38 краін.

У трох дзіцячых школах мастацтваў на 23 аддзяленнях навучаецца 1849 чалавек.

Балельшчыкі падчас спаборніцтваў па біятлону
© Sputnik/ Илья Питалев
Балельшчыкі падчас спаборніцтваў па біятлону

Сярод знакамітых ураджэнцаў горада М.В.Азбукін — географ, краязнаўца, аўтар падручнікаў па геаграфіі для школьнікаў і студэнтаў, І.Б.Школьнікаў — удзельнік экспедыцый у Арктыцы, гідрограф; М.А.Плавельскі — легендарны ваенны лётчык, І.Д.Ягораў — былы супрацоўнік цэнтра касмічных палётаў, сапраўдны член Міжнароднай  акадэміі інфарматызацыі, філосаф, пісьменнік; Г.Б.Давыдзька — старшыня Белтэлерадыёкампаніі, заслужаны артыст Беларусі, вядомыя пісьменнікі: В.I.Дунін-Марцінкевіч, П.Галавач, М.Аўрамчык, Б.Мікуліч, Л.Коваль, М.Герчык, Э.Севела, С.Шульман, А.Рабкін, вядомыя мастакі: А.І.Рабкін, І.А.Давідовіч, Л.М.Марчанка, У.А.Дамарад, Э.А.Белагураў, Г.Г.Паплаўскі, Л.П.Асецкі, У.М.Рубцоў, А.А.Концуб, В.А.Калтыгін, вядомыя музыканты і спевакі: У.У.Алоўнікаў, Л.Гарэлік, С.Асновіч, Я.Раскін, В.Сярых. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы