Гуслі, джаз і космас – фестываль вулічнай музыкі адбудзецца ў Мінску

© Sputnik / Роман ШантарМінская гарадская ратуша
Мінская гарадская ратуша - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гледачы па традыцыі змогуць падтрымаць музыкаў грашыма, але ўсё сабраныя сродкі мяркуецца аддаць на дабрачынныя мэты.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Другі фестываль вулічнай музыкі "Месца пад сонцам" адбудзецца ў суботу ў Мінску, у Верхнім горадзе будуць зладкаваныя пяць пляцовак, дзе, змяняючы адзін аднаго, будуць іграць лепшыя вулічныя калектывы.

"Сёлета мы сабралі больш магутных музыкаў, будзе больш пляцовак і цікавых інструментаў. Да прыкладу, на акустычнай пляцоўцы будуць гучаць гуслі і арфа. Хлопцы, якія на іх іграюць, абяцалі зайграць сярэднявечную "папсу", а таксама здзівіць гасцей сярэднявечнымі гульнямі", — распавёў Sputnik арганізатар фестывалю Антон Сіманкоў.

Фестываль вулічных музыкаў пад дахам

На пляцоўцы ля Ратушы з 13:00 да 22:00 гадзін будуць выконваць джаз, блюз і соўл, у карэтнай майстэрні збяруцца беларускамоўныя групы. Недалёка ад Музычнага завулка будзе гучаць касмічная музыка Ханга праекта "Хангмелеон".

Мяркуецца, што сёлета мінчане змогуць пачуць больш за 30 каманд, якія выконваюць самую розную музыку. У прыватнасці, мяркуецца, што ў фестывалі возьмуць удзел "Re1ikt", "NAVI", "INTELLIGENCY", "HURMA", "Martin S.", "Vuraj", "U.G.OSLAVIA", "Дядя Ваня".

Традыцыя падтрымаць вулічных музыкаў рублём будзе захавана. Аднак сабраныя сродкі, са слоў арганізатараў, пойдуць на дабрачынныя мэты — іх плануецца выдаткаваць на "Галоўныя жаданні" дзяцей з невылечнымі хваробамі. Аднайменны праект існуе на платформе Maesens.

"Да прыкладу, я знайшоў там дзяўчынку, якая марыць пра сінтэзатар. Калі нам удасца сабраць неабходную суму, то мы яго ёй абавязкова падорым", — распавёў Сіманкоў.

Стужка навiн
0