07:34 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Археалагічны музей Бярэсце

На "Берасцейскай маёўцы" будуць шукаць сярэднявечны скарб

© Sputnik Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Археалагічны музей "Бярэсце" 28 мая правядзе традыцыйную "Берасцейскую маёўку", падчас якой наведвальнікі змогуць акунуцца ў атмасферу сярэднявечча.

БРЭСТ, 18 мая — Sputnik. Мерапрыемства пачнецца з квэста "Знайдзі берасцейскі скарб". Каб адшукаць незвычайнае скарб, гасцям трэба будзе ўзгадаць гісторыю і праявіць кемлівасць, паведаміла Sputnik загадчыца музея Святлана Шчэрба. Што менавіта будуць шукаць удзельнікі, пакуль сакрэт.

Пасля квэста дзіцячая тэатральная студыя "Чароўны ліхтар" прадставіць класічную версію казкі "Асліныя вушы". Далей пачнецца дынамічная частка "маёўкі". Калектыў гістарычнай рэканструкцыі "Сярэднявечная паляна" правядзе майстар-клас па танцах і гульнях.

Праграма завершыцца дэфіле ў сярэднявечных строях, уладальнікам самых вытанчаных ўручаць прызы. А потым пройдзе сярэднявечная дыскатэка.

"Мы развітваемся з вясной. У нас будзе цікавае травеньскае дрэва, на якое ўсе ўдзельнікі будуць завязваць яркія стужкі і загадваць жаданні", — падзялілася субяседніца.

"Берасцейская маёўка" праводзіцца ў апошнюю суботу траўня ўжо чацвёрты год.

Тэги:
Музеі і бібліятэкі, Брэст

Галоўныя тэмы