06:20 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Палац мастацтваў

Тrash-a ў сталіцы пабольшала: адкрыўся Усебеларускі фэст мастацкіх аб'ектаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
44 0 0

Галоўнай пастаўленай задачай Усебеларускага арт-фэсту мастацкіх аб'ектаў "Таму што...", які адбыўся ў Мінску, было з простых формаў ды рэчаў пабытовага ўжытку стварыць мастацкі вобраз, адметны арыгінальнай ідэяй і глыбокім зместам.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Адбылося ўрачыстае адкрыццё праекта — Усебеларускага арт-фэсту мастацкіх аб'ектаў "Таму што…". У фэсце ўзялі ўдзел сябры Беларускага саюза мастакоў ды іншых творчых саюзаў, а таксама студэнты мастацкіх навучальных устаноў. Экспазіцыя, прадстаўленая ў залах Палаца мастацтва, прэзентуе арт-аб'екты і інсталяцыі, створаныя беларускімі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі.

Удзельнікі арт-фэсту не былі абмежаваныя ў выбары матэрыялу — прадстаўленыя аб'екты створаны з металу, дрэва, шкла, тэкстылю, паперы ды іншых матэрыялаў. Таксама мастакі маглі выкарыстоўваць розныя нечаканыя прадметы.

Куратар арт-фэсту мастак, кіраўнік секцыі графікі БСМ Уладзімір Савіч падкрэсліў, што неабходна даць аб'ектам і канструкцыям прасторавае дынамічнае перамяшчэнне, падкрэсліць рытм, энэргетызм і прынцыпы пластычнага руху; паказаць змястоўнасць абнаўлення, актывізацыі і наладжвання новых узаемаадносін паміж прасторай, аб'ектам, гледачом."

Пэўная колькасць экспанатаў зроблена ў стылі трэш-арт, які сёння вельмі актуальны. Тrash-art — гэта пратэст супраць шаблонаў і правілаў, ён супрацьстаіць камерцыйнаму мэйнстрыму. Прывабнасць трэш-арту тлумачыцца непрадказальнасцю і брутальнай энергетыкай, якая зыходзіць ад яго. Рэчы, трапляючы ў рукі мастакоў, дызайнераў, архітэктараў набываюць другое жыццё, становяцца аб'ектам творчасці. Такі кругазварот дазваляе захоўваць і эканоміць рэсурсы і заклікае задумацца аб нашым бясконцым спажыванні. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі, мастацтва трэш-арту нясе і цалкам відавочную экалагічную місію. Падчас работы выставы плануецца правядзенне музычных і тэатральных мерапрыемстваў.

Выстава будзе працаваць з 18 мая па 8 чэрвеня 2016 года  штодзень, апроч панядзелка, з 11.00 да 19.00 у Палацы мастацтва на вул. Казлова, 3, г. Мінск.

Тэги:
Сучаснае мастацтва, Палац мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы