Фестываль "Лістапад" адкрыецца фільмам пра Санкт-Пецярбург

© Sputnik / Виктор ТолочкоКінатэатр "Масква" у Мінску
Кінатэатр Масква у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымоніі адкрыцця і закрыцця міжнароднага кінафестывалю пройдуць у сталічным кінатэатры "Масква".

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Кінаальманах "Пецярбург. Толькі па любові" стане фільмам адкрыцця 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамілі Sputnik арганізатары кінафоруму.

Адкрыццё фестываля ў 2014 годзе - Sputnik Беларусь
Міністэрства культуры: "Лістапад" будзе ў любым выпадку

ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў беларускай сталіцы з 4 па 11 лістапада 2016 года. Дэвіз форуму сёлета — "Насустрач натхненню".

"Фільмам адкрыцця стане карціна "Пецярбург. Толькі па любові" — сем гісторый, знятыя сям'ю расійскімі рэжысёрамі-жанчынамі. Кінаальманах, які стаў адной з самых чаканых прэм'ер года, раскажа гледачам не пра міфічны, холадна застылы на паштоўках горад, а рэальны і жывы Пецярбург.

Зорны акцёрскі склад фільма, велічная архітэктура "горада белых начэй" і арыгінальныя сюжэты — усё гэта гледачы змогуць убачыць у Мінску 4 лістапада ў кінатэатры "Масква" — паведамілі арганізатары фестывалю.

Сусветная прэм'ера адбылася на кінафестывалі "Кінатаўр", дзе фільм быў ганараваны высокімі ацэнкамі кінакрытыкаў. Кінанавэлы для "Пецярбурга" знялі Рэната Літвінава, Ганна Пармас, Аксана Бычкова, Аксіння Гог, Наталля Кудрашова, Наталля Назарава і Аўдоцця Смірнова.

Як удакладнілі арганізатары, кінатэатр "Масква" сёлета стане пляцоўкай цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю. Аб іншых зорных прэм'ерах і гасцях "Лістапада" арганізатары пакуль не паведамляюць.

Стужка навiн
0