15:20 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Вольга Корбут выконвае практыкаванне

Партрэт Вольгі Корбут пэндзля шатландскай мастачкі прададуць на Christie's

© Sputnik / Дмитрий Донской
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1520

Арыенціровачны кошт палатна дасягае амаль 40 тысяч долараў, праца сыйдзе з малатка ў рамках аўкцыёну "Пасляваеннае і сучаснае мастацтва".

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Найвядомы ў свеце аўкцыённы дом Christie's выставіў на таргі, якія пройдуць 6 кастрычніка, карціну "Вольга Корбут" шатландскай мастачкі Люсі Макензі з эсцімейтам ад 26 да 39 тысяч долараў, паведамляецца на сайце кампаніі. Партрэт вядомай беларускай гімнасткі Вольгі Корбут створаны ў 1998 годзе. На палатне больш за два метры шырынёй і метра па вышыні захаваная не адна з перамог чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі, а момант паразы на паралельных брусах. Праца распадаецца на асобныя фрагменты, нібы стоп-кадр, зроблены аб'ектывам фотафініша.

Люси МакКензи, Ольга Корбут
Люсі МакКензі, "Вольга Корбут"

Гімнастка Вольга Корбут здолела закахаць у сябе ўвесь свет. У 1970-я мільёны з заміраннем сэрца сачылі, як яна ў Мюнхене круціла сваю знакамітую пятлю і суперажывалі, калі яна ліла слёзы пасля няўдачы на брусах. У СССР яе празвалі "цудам з коскамі", за мяжой назвалі "sparrow from Minsk" ("верабей з Мінска").

Шатландская мастачка Люсі Макензі жыве і працуе ў Брусэлі, яна прафесар жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе. Партрэт "Вольга Корбут" — адна з першых яе прац.

Тэги:
жывапіс, Christie's, Вольга Корбут, Люсі Макензі, Лондан

Галоўныя тэмы