09:04 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Вішнёвы сад на сцэне тэатра на Таганцы, Масква

Акторка Ала Дзямідава адзначае 80-годдзе

© Sputnik / Виталий Арутюнов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Імя легендарнай акторкi Алы Дзямідавай звязваюць у першую чаргу з маскоўскім тэатрам на Таганцы, а вобраз называюць "сімвалам інтэлігентнасці".

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Адна з самых запамінальных акторак сучаснага тэатра магла не адбыцца — некалькі разоў яе "заварочвалі" праз дрэнную дыкцыю; яе не прынялі ў Шчукінскае вучылішча і выключылі з тэатральнай студыі Ленкома. Але акторка праявіла сапраўдную настойлівасць — скончыўшы эканамічны факультэт МДУ, яна зноў паспрабавала паступіць у Шчукінскае вучылішча — на гэты раз удала. Выпускным быў спектакль "Добры чалавек з Сезуана", з якога і пачалася Таганка.

А. Демидова и А. Попов в фильме Дневные звезды
© Sputnik / РИА Новости
А. Дзямідава і А. Папоў у фільме "Дзённыя зоркі"

Доўгі шлях да славы

Слава далёка не адразу знайшла яе. Яе першая сур'ёзная роля ў тэатры — роля Веры ў "Героі нашага часу" — скончылася грандыёзным правалам. Пасля былі шматлікія гады масоўкі і роляў другога плана.

У 1966 годзе пасля галоўнай ролі ў "Дзённых зорках" І. Таланкіна Дзямідава стала вядомай. Пасля гэтага фільмы пайшлі чарадой — "Шостае чэрвеня", "Іду да цябе", "Чайка", "Дзеці сонца". А ў тэатры былі залатыя гады Таганкі, калі кожны жыхар краіны казаў пра тэатр з прыдыханнем і марыў хоць бы аднойчы ўбачыць што-небудзь з яго рэпертуару.

Дзямідава марыла аб пастаноўцы "на дваіх" з Уладзімірам Высоцкім. Яны нават рэпетавалі "Крык" Уільямса і "Федру" Жана Расіна, але смерць Высоцкага не дала спраўдзіцца гэтым планам. Дзямідава цяжка перажыла яго сыход.

Сцена из спектакля Гамлет
© Sputnik /
Сцэна са спектакля "Гамлет"

Зрэшты, "Федра" ўсё ж такі стане яе трыумфам — з гэтай пастаноўкай Вікцюка яна аб'едзе многія краіны свету і крытыка будзе называць яе "ўзорам сучаснай рускай актрысы".

"Тэатр А" і літаратура

У 90-х яна засноўвае свой тэатральны праект "Тэатр А", у якім выступае ў асноўным з антычнымі пастаноўкамі. Пазней яна заваёўвае папулярнасць як непаўторны чытальнік Пушкіна і паэтаў Сярэбранага стагоддзя. Яе літаратурныя вечары да гэтага часу любімыя ў гледачоў. Толькі гастралюе яна ўсё менш. Актрыса захоплена літаратурнай працай — яна напісала 8 кніг, асноўны лейтматыў якіх — роздум над прыродай тэатра і акцёрскага рамяства. Што ж да асабістага жыцця, дык вядома, што яна вядзе дастаткова закрыты лад жыцця — не любіць даваць інтэрв'ю і расказваць пра сябе. "Усё ў маіх спектаклях", — тлумачыць яна.

Алла Демидова в театрально-концертном зале Дворец на Яузе
© Sputnik / Владимир Вяткин
Ала Дзямідава ў тэатральна-канцэртнай зале "палаца на Яўзе"

Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з 80-годдзем.

"Яркая індывідуальнасць, бездакорны мастацкі густ, высокі прафесіяналізм здабылі Вам шчырую любоў публікі, павагу і прызнанне калег", — адзначыў ён.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што шматгранная творчая дзейнасць Алы Дзямідава і ў далейшым будзе дарыць яе прыхільнікам радасць і натхненне, служыць умацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы