Экранізацыя "Інферна" Браўна не змагла стаць лідэрам пракату Беларусі

© WDSSPRКадр з фільма "Інферна"
Кадр з фільма Інферна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы радок па касавых зборах другі тыдзень запар трымае "Дом дзіўных дзяцей міс Перэгрын" – фэнтэзі-фільм Ціма Бёртана па аднайменнай кнізе.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Экранізацыя рамана Дэна Браўна "Інферна" не змагла стаць лідэрам кінапракату ў сталіцы па выніках мінулага ўік-энду, паведамілі Sputnik у кінавідэапракаце. Дзяржаўная сетка кінатэатраў сталіцы падала інфармацыю па касавых зборах за 13-16 кастрычніка.

Так, лідэрам пракату ў Мінску застаўся "Дом дзіўных дзяцей міс Перэгрын" — яго паглядзелі больш за 36 тысяч мінчан, якія прынеслі фільму дадатковыя 93 тысячы рублёў. У сусветным пракаце фэнтэзі Ціма Бёртана таксама набірае абароны: зборы ўжо перасягнулі за адзнаку ў 200 мільёнаў долараў, то бок фанаты могуць чакаць экранізацыі і іншых кніг з аднайменнай серыі.

Фільм "Інферна" паводле рамана Дэна Браўна, хоць і дэбютаваў у краінах СНД выдатна, у Мінску стаць лідэрам не змог: на яго схадзілі крыху больш за 14 тысяч гледачоў, якія прынеслі ў касу фільма 72 тысячы рублёў.

Галоўную ролю ў стужцы, як і ў папярэдніх экранізацыях раманаў Браўна, выканаў Том Хэнкс.

На трэцім месцы ў пракаце — мультфільм "Буслы" і амаль 16 тысяч рублёў.

Чацвёрты радок займае "Глыбакаводны гарызонт", пятую — расійскі "Дуэлянт".

Бокс-офіс у Мінску звычайна адлюстроўвае і сітуацыю па краіне ў цэлым.

Стужка навiн
0