11:11 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Галоўны прыз конкурсу Еўрабачанне

Свой удзел у "Еўрабачанні-2017" пацвердзілі 43 краіны

© Фото: Thomas Hanses (EBU)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Умовы і даты правядзення адбору беларускага прадстаўніка на папулярным конкурсе яшчэ не вызначаны.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Рэкордная за апошнія пяць гадоў колькасць краін пацвердзілі свой удзел у "Еўрабачанні-2017", паведамілі Sputnik у Еўрапейскім вяшчальным саюзе (EBU).

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве ў наступным траўні. Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал конкурсу — 13 траўня.

Свой удзел у конкурсе ўжо пацвердзілі 43 краіны — гэта рэкордная з 2011 года колькасць удзельнікаў конкурсу. Прыме ў трэці раз ўдзел у "Еўрабачанні" і Аўстралія. Чуткі аб магчымым з'яўленні на папулярным конкурсе Казахстана і Кітая пакуль не пацвердзіліся.

Ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" зноў будзе і Беларусь. Пакуль фармат і тэрміны нацыянальнага адбору на конкурс Белтэлерадыёкампанія не агучыла — па традыцыі выбар артыста на спаборніцтва праходзіць зімой.

Па словах арганізатараў, тэлеаўдыторыя "Еўрабачання-2016" перавысіла 200 мільёнаў чалавек — шоў з'яўляецца адным з самых папулярных у свеце тэлевізійных праектаў.

Тэги:
Еўрабачанне, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы