Апошні выступ Папова з'явіўся ў інтэрнэце

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкПрэм'ера новай цыркавой праграмы "Няхай заўсёды будзе сонца" з удзелам клоўна Алега Папова
Прэм'ера новай цыркавой праграмы Няхай заўсёды будзе сонца з удзелам клоўна Алега Папова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы клоўн памёр ад спынення сэрца, а пахаваюць яго ў Германіі - там цяпер жыве дачка цыркавога артыста.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Відэа з апошняга выступу легендарнага савецкага і расійскага блазна Алега Папова выклалі ў інтэрнэт.

Клоўн Алег Папоў - Sputnik Беларусь
Фота
Сам-насам з усімі: сонечны клоўн Алег Папоў

Вядомы цыркавы артыст памёр вечарам у сераду ў Растове-на-Доне. Па апошняй інфармацыі ад дырэктара мясцовага цырка, прычынай смерці стала спыненне сэрца. У апошнія хвіліны жыцця артыста з ім побач была жонка.

Апошні выступ Папова

Пасля трагічных навін аб смерці клоўна ў інтэрнэце з'явіўся запіс аднаго з яго апошніх выступленняў — нягледзячы на сталы ўзрост, Папоў працягваў гастраляваць і радаваць публіку сваімі выступамі.

Глядзіце запіс выступу Алега Папова, які адбыўся ў канцы кастрычніка.

Пахаваюць легенду ў Германіі

У апошні шлях Папова сваякі вырашылі праводзіць у Германіі — зараз там жыве дачка знакамітага артыста. Развітаюцца з клоўнам 7 лістапада ў Растове-на-Доне, дзе ён і памёр.

Апошнія хвіліны свайго жыцця Алег Папоў правёў у крэсле — глядзеў тэлевізар і ні на што не скардзіўся. Пасля выкліку "хуткай" медыкам засталося толькі канстатаваць смерць артыста. Папову было 86 гадоў.

Стужка навiн
0