19:39 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Спявачка Дакота

Песню Расіі для дзіцячага "Еўрабачання" напісала беларуска Дакота

© Sputnik / Екатерина Чеснокова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
48 0 0

Праект "Жывая вада" (Water of Life Project) ужо правёў першую рэпетыцыю ў The Mediterranean Conference Centre у Валеце.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Песню "Жывая вада" для расійскіх удзельніц дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" напісала беларуская спявачка Дакота.

Удзельніца "Фабрыкі зорак 7" Маргарыта Герасімовіч сярод фанатаў больш вядомая як Дакота. Дзяўчына нарадзілася ў Менску, а цяпер будуе музычную кар'еру ў Расіі. Выступіла яна і аўтарам фолк-песні ад Расіі для дзіцячага "Еўрабачання".

Калектыў "Жывая вада" выканае аднайменную песню ў гэтую нядзелю на Мальце. "Разыначка" кампазіцыі — народныя матывы. Прадзюсуе праект муж Дакоты і таксама экс-удзельнік "Фабрыкі зорак" Улад Сакалоўскі.

Праект ужо правёў першую рэпетыцыю ў The Mediterranean Conference Centre у Валеце ў гэтую сераду. За перамогу ў нядзелю яны будуць змагацца з яшчэ 16 краінамі, у тым ліку — і з беларускім выканаўцам Аляксандрам Мінёнкам.

Вынікі апытанняў сярод фанатаў дзіцячага "Еўрабачання" прадракаюць расійскім выканаўцам трапленне ў ТОП-3. У беларускага выканаўцы пакуль шанцы на перамогу не так вялікія, аднак Міненак гатовы здзівіць увесь кантынент сваім шоў і песняй "Музыка маіх перамог". "Жывая вада" складаецца з чатырох юных вакалістак — Соф'і Фісенка, Сашы Абрамейцэвай, а таксама Крысціны і Мадоны Абрамавых.

Тэги:
Папулярная музыка, Музычны конкурс, Дзіцячае Еўрабачанне, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы