03:01 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
4510

На конкурсе мінулага года букмекерскія канторы такога поспеху беларускаму артысту Ivan'у не абяцалі.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Букмекеры чакаюць перамогу Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" яшчэ да вызначэння прадстаўніка рэспублікі на музычным форуме.

"Еўрабачанне-2017" пройдзе 9-13 мая ў Кіеве. Свой удзел у конкурсе пацвердзілі 43 краіны, аднак большасць з іх яшчэ не назвалі імёны прадстаўнікоў на конкурсе.

Букмекерскія канторы ўжо прымаюць стаўкі на пераможцу сёлетняга "Еўрабачання". Пасля праслухваньняў прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе і вызначэння 13 фіналістаў Беларусі пачалі праракаць перамогу на конкурсе: ужо некалькі дзён большасць людзей ставіць на рэспубліку.

Зрэшты, букмекеры могуць змяніць меркаванне пасля таго, як больш краін вызначыцца з прадстаўнікамі на "Еўрабачанні". У той жа час, раней у рэйтынгу букмекераў так высока Беларусь не падымалася.

У тройку лідэраў таксама павінны патрапіць Швецыя і Расія — прадстаўнікі гэтых краін на конкурсе пакуль таксама не названы.

Беларусь вызначыцца з прадстаўніком на "Еўрабачанні-2017" да 25 студзеня — хутчэй за ўсё, заключны канцэрт нацыянальнага адбору пройдзе 20 студзеня.

Сачыце за самымі важнымі і цікавымі навінамі ў паблік-акаўнце ў Viber >>

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Еўрабачанне-2017, Беларусь

Галоўныя тэмы