12:16 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7220

Беларусь адзначае 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры паэта Максіма Багдановіча.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцяў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паэт, публіцыст, перакладчык — Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1981 года і пражыў усяго 26 гадоў. Пры гэтым ён лічыцца адным са стваральнікаў нацыянальнай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА "Угодак выбітных асоб і падзей". Менавіта факт юбілею Багдановіча адыграў вырашальную ролю ў тым, што 2016 быў абвешчаны Годам культуры.

"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа", — гаворыцца ў віншаванні.

"Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і берагчы тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, — гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што вытанчаныя, неперасягненыя вершы сусветна вядомага паэта, якія адрозніваюцца майстэрствам выкарыстання і вобразна-выразнымі сродкамі, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праву прызнаны адной з вышынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча будуць садзейнічаць умацаванню адзінства грамадства і праслаўленню творчых талентаў нашага народа.

Да юбілею класіка беларускай літаратуры ў Мінску запланаваны шэраг мерапрыемстваў: з 14:00 і да 17:30 у цэнтры сталіцы каля помніка беларускаму класіку ля Опернага тэатра пройдзе літаратурная акцыя "Расцем разам з Максімам", у яе рамках вядомыя людзі краіны будуць чытаць вершы Багдановіча. Яшчэ адным з самых знакавых момантаў стане закладка капсулы з зямлёй з магілы Багдановіча ў крыпце Храма Усіх Святых. У Літаратурным музеі аўтара адкрыецца новая экспазіцыя. А завяршэннем дня стане памятны мітынг "Пакланіся Максіму".

Тэги:
Максім Багдановіч, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы