06:03 10 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.32
Наведвальнікі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

На кніжны кірмаш у Мінск прыедуць брытанскія пісьменнікі

© Sputnik / Кирилл Каллиников
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Вялікабрытанія стане ганаровым госцем на традыцыйным лютаўскім кніжным кірмашы.

МІНСК, 25 сне — Sputnik. Гасцямі кніжнага кірмашу ў Мінску стануць брытанскія пісьменнікі, аднак іх імёны называць пакуль рана, паведамілі Sputnik у пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 8-12 лютага 2017 года ў беларускай сталіцы. Ганаровым госцем яе стане Вялікабрытанія — праграму мерапрыемстваў яшчэ распрацоўваюць.

"Вядома, прыедуць і брытанскія пісьменнікі. Цяпер складана назваць канкрэтныя імёны, ідуць перамовы", — паведамілі Sputnik у брытанскім пасольстве. Плануецца, што праграма стэнда Вялікабрытаніі на кніжным кірмашы будзе акцэнтавана на трох асноўных тэматыках: брытанскі выдавецкі бізнэс, вывучэнне англійскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі.

Гасцям кірмашу раскажуць пра сучасную брытанскую літаратуру, вывучэнне і выкладанне англійскай мовы, стыпендыі на навучанне ў каралеўстве і пра шмат іншых цікавых тэм.

Тэги:
Кірмаш, кнігавыдавецтва, Велікабрытанія, Мінск

Галоўныя тэмы