05:42 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Лідэр папярэдняга тыдня, "Ізгой-адзін", цяпер заняў толькі трэці радок па касавых зборах.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Лідэрам па касавых зборах на мінулым тыдні стала расійская камедыя "Ёлкі 5", паведамілі Sputnik у мінскім УП "Кінавідэапракат".

"Ёлкі 5" — працяг папулярнай расійскай серыі камедый з Іванам Ургантам і Сяргеям Светлаковым у галоўных ролях. Карціну прэзентаваў і Sputnik — госцем прэс-цэнтра станавіўся акцёр з "Ёлак" Аляксандр Галавін.

Па выніках мінулага тыдня, "Ёлкі" сабралі ў мінскім пракаце амаль 67 тысяч рублёў. На другім месцы з не вельмі значным адрывам — фантастычная стужка з Крысам Пратам і Джэніфер Лоўрэнс "Пасажыры" (59,6 тысячы рублёў), а на трэцім — "Ізгой-адзін: Зорныя войны. Гісторыі" (53,3 тысячы рублёў).

Чацвёрты радок займае рамантычная меладрама "Прывідная прыгажосць", пятую — мультфільм "Тры волата і марскі цар".

Па выніках мінулага тыдня ў Расіі лідэрам пракату сталі "Пасажыры", а "Ёлкі 5" стартавалі не так паспяхова. У сусветным жа пракаце па-ранейшаму першае месца трымае "Ізгой-адзін" — агульныя зборы фантастыкі ўжо перавысілі $442 млн.

Тэги:
Кіно, "Кінавідэапракат", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы