Вечар духоўнай паэзіі і музыкі пройдзе 2 студзеня ў Мінску

© Sputnik / Анна НефедоваАрган у касцёле Святога Роха
Арган у касцёле Святога Роха - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтва падчас духоўна-асветніцкай выставы "Раство Хрыстова".

МІНСК, 1 сту — Sputnik. Вечар духоўнай паэзіі і музыкі "У чаканні Раства" пройдзе 2 студзеня ў Мінску, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтва падчас духоўна-асветніцкай выставы "Раство Хрыстова". Вечар духоўнай паэзіі і музыкі падрыхтаваны літаратурнай гасцінай газеты "Уваскрасенне".

У праграме прымуць удзел паэты Ала Чорная, Валянціна Паліканіна, Лізавета Палеэс, Таццяна Дашкевіч, Алена Міхаленка, акцёры і музыканты Ірына Нарбекава, Алена Шабад, Яўген і Алена Піменавы, Марына Пашкевіч, Юлія Аруцюнава.

Пачнецца вечар духоўнай паэзіі і музыкі а 17:00, уваход на мерапрыемства вольны.

Стужка навiн
0