13:23 21 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Віфлеемская зорка на ялінку

Пераможцаў "Каляднай Зоркі" ўзнагародзяць 4 студзеня

© Sputnik / Арцём Кір'янаў
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Журы вызначыла 29 пераможцаў і 52 прызёра выставы-конкурсу ў намінацыях.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" адбудзецца 4 студзеня, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

На усіх этапах конкурсу было прадстаўлена больш за 500 індывідуальных і калектыўных творчых работ навучэнцаў з усіх куткоў краіны. Тэматыка работ: "Зіма", "Нараджэнне Хрыстова", "Новы год", "Навагоднія гісторыі, казкі".

Таленавітыя дзеткі выкарыстоўвалі самыя розныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Сярод іх ітакія складаныя, як выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарскія лялька, мяккая цацка.

Журы вызначыла 29 пераможцаў і 52 прызёра выставы-конкурсу ў намінацыях "Тэкстыль", "Мастацкі роспіс", "Мастацкая саломка", "Выцінанка", "Кераміка", "Інтэр'ерная лялька", "Ёлачная цацка", "Сюжэтная кампазіцыя", "Паштоўка-віншаванне", "Сувенір-падарунак", "Арт-аб'ект" і "Навагодні касцюм".

Тэги:
дзеці, конкурс, Выстава, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы