04:12 16 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Краіна хобітаў

Трылогію "Уладар пярсцёнкаў" пакажуць у Мінску на вялікім экране

CC BY 2.0 / Jeff Hitchcock / Leaving Hobbiton
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

У рамках праекта Cinemascope мінчане ўжо паглядзелі "Матрыцу", "Назад у будучыню" і іншыя карціны, паказы кінакласікі працягваюцца.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Трылогію Пітэра Джэксана "Уладар пярсцёнкаў" пакажуць у кінатэатры "Масква" у Мінску з 24 па 26 лютага. Фільм зняты па матывах рамана Дж. Р.Р. Толкіна, аднаго з самых папулярных пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Карціна семнаццаць раз атрымлівала прэмію "Оскар".

Гера Глік, стваральнік праекта Cinemascope ў Беларусі, падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik сваім меркаваннем аб праглядзе класікі ў кінатэатры.

"Вялікі экран і подых суседа, які падзяляе твае эмоцыі, паляпшаюць ўспрыманне фільма. Трагедыі атрымліваюцца больш сумнымі, камедыі — весялей. Гэта як футбол на стадыёне паглядзець — непараўнальна з праглядам ля тэлевізара", — упэўнены суразмоўца Sputnik.

Арганізатары паказаў абяцаюць паказаць пашыраныя версіі двух частак, усе фільмы дэманструюцца на англійскай мове з субтытрамі.

По теме

Навука і магія: этымалогія “Більба” і структура міфалагем Гары Потэра
Як Baggins стаў Торбінсам: інтэрв'ю з перакладчыкам Толкіна
Тэги:
кіно, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы