17:22 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Уладальнікі Залатога глобуса Раян Гослінг, Эма Стоўн і Даміян Шазель

"Залаты глобус": галоўны трыумфатар - "Ла-ла Лэнд"

© REUTERS Mario Anzuoni
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
510

Большасць прэстыжных узнагарод атрымаў мюзікл з Гослінгам і Стоўн - беларускім гледачам яшчэ трэба будзе яго ўбачыць.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Цырымонія ўзнагароджання прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі "Залаты глобус" прайшла напярэдадні ў Лос-Анджэлесе (ЗША).

Прэмію ўручаюць з 1944 года, "курыруе" яе асацыяцыя кінакрытыкаў. Эксперты часта называюць "Залаты глобус" свайго роду рэпетыцыяй да "Оскара" — часта лаўрэаты абедзвюх прэстыжных прэмій супадаюць.

Чарговыя статуэткі ўручылі 8 студзеня ў Лос-Анджэлесе. Абсалютным чэмпіёнам "Залатога глобуса" гэтага года апынуўся мюзікл з Раянам Гослінгам і Эмай Стоўн "Ла-ла Лэнд". Карціна была прызнана лепшай у сваёй катэгорыі, таксама атрымала ўзнагароды за лепшую рэжысуру, сцэнар, музыку і арыгінальную песню. Выканаўцы галоўных роляў таксама атрымалі па ўзнагародзе.

Беларускія гледачы яшчэ "Ла-ла Лэнд" не бачылі, ён выйдзе ў пракат 12 студзеня. Пакуль нельга паглядзець мюзікл і ў інтэрнэце.

Лепшым драматычным кіно названы фільм Бары Джэнкінса "Месяцовае святло". Лепшым драматычным акцёрам стаў Кейсі Афлек за працу ў фільме "Манчэстар ля мора", аналагічную жаночую ўзнагароду атрымала Ізабэль Юпэр "Яна".

Узнагароду як галоўны драматычны серыял атрымаў праект Netflix па біяграфіі Лізаветы Другой "Карона". Найлепшым мультфільмам прызнаны "Звераполіс".

Тэги:
кіно, Кінаіндустрыя, Шоў-бізнэс, Залаты глобус, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы