19:09 23 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Зала кінатэатра Цэнтральны

Без Джэкі Чана, пра каханне: тыдзень кітайскага кіно пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Елена Васильева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
820

Усе фільмы пакажуць на кітайскай мове з англійскімі субтытрамі, толькі адну карціну можна будзе ўбачыць з рускімі субтытрамі.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Тыдзень кітайскага кіно пройдзе ў кінатэатры "Цэнтральны" з 16 па 21 студзеня. Усе фільмы можна будзе паглядзець бясплатна, праўда, большасць будуць паказваць з англійскімі субтытрамі. Затое жанры розныя — ад фэнтэзі да драмы, баявіка і любоўнай гісторыі. Ах, кітайскі тэмперамент!

Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.

"Вярнуцца ў 20"

Што: камедыйная меладрама, рэжысёр Чэнь Чжэндао, 2015 год.

Калі: 16 студзеня ў 18:30 і 21 студзеня ў 16:30

Шэнь Мэнцзюнь — 70-гадовая ўдава з норавам. Яе сям'я вырашае адправіць жанчыну ў дом састарэлых. Адчуваючы сябе няшчаснай і нікому не патрэбнай, Мэнцзюнь вырашае зрабіць сабе апошнюю фатаграфію. Выйшаўшы з фотастудыі і ўбачыўшы свой фотаздымак, яна разумее, што зноў маладая і прыгожая. Ёй зноў 20 гадоў!

"Тыгр які крадзецца, цмок, што затаіўся: Меч лёсу"

Што: фэнтэзі, рэжысёр Юань Хэпин, 2016 год.

Калі: 17 января ў 18:30.

Гісторыя пра страчанае каханне, легендарны меч і адзіны шанец на выратаванне. Некаторыя гледачы характарызуюць карціну як сутыкненне ўсходніх штампаў з заходнімі. Гэта другая частка папулярнай стужкі, якая выйшла на экраны яшчэ ў 2000 годзе.

"Месца, вядомае толькі нам"

Што: меладрама, рэжысёр Сю Цзынлэй, 2015 год.

Калі: 18 студзеня ў 18:30.

Пісьменніца Цзынь Цянь перажывала самы цяжкі перыяд у жыцці. Жаніх кінуў яе перад вяселлем, і любімая бабуля пайшла з жыцця. Цзынь едзе ў Прагу, дзе бабуля пражыла большую частку свайго жыцця. У гэтым неверагодным горадзе яна сустракае Пэн Цзэяна. Тым часам загадкавая гісторыя кахання, якую бабуля хавала доўгія гады, пачынае раскрывацца.

"Русалка"

Што: камедыя, рэжысёр Стывен Чоў, 2016 год.

Калі: 20 студзеня ў 18:30.

Русалачка, якую клічуць Шэн, адпраўляецца на місію для спакушэння і забойства прамыслоўца Лю Сюаня, які забруджвае акіяны, забіваючы ў іх жыццё.

Тыдзень кітайскага кіно арганізаваны Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Тэги:
кіно, Кінаіндустрыя, кінатэатр "Цэнтральны", БДУ, Мінск, Беларусь