Вялікі тэатр Беларусі запрашае на навагодні баль

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Стары Новы год у Вялікім тэатры Беларусі ў восьмы раз пройдзе Вялікі навагодні баль.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь на Стары Новы год у восьмы раз пройдзе традыцыйны Вялікі навагодні баль.

У гэты раз госці патрапілі у 1761 год, на баль з нагоды імянінаў Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл, сястры князя Пане Каханку. - Sputnik Беларусь
Фота
Баль у Мірскім замку: на імянінах у Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю з'яўляецца дрэс-код: дамам неабходна з'явіцца ў вячэрняй або бальнай сукенцы, мужчынам — у смокінгу або элегантным касцюме.

Рэжысёры — уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская, Алена Медзякова, Дар'я Пататурка. Балетмайстар-пастаноўшчык — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко.

Пачатак танцавальнай праграмы — 13 студзеня ў 21:00. Квіткі яшчэ можна набыць у касе.

 

Стужка навiн
0