00:14 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
З дапамогаю краўдфандынгу збіраюць грошы на кнігу пра паўстанне Кастуся Каліноўскага

З дапамогай краўдфандынгу выдадуць кнігу пра паўстанне 1863 года

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Асобныя нарысы ў кнізе прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і Віктару Старжынскаму.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Гісторык Вячаслаў Швед пачаў збор сродкаў на выданне кнігі "Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг. (Гродзенская губерня)" на платформе Talaka.

Аўтары выдання тлумачаць, што кніга аб'емам 380 старонак прысвечана студзенскім паўстанцам Гродзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала ў сябе сённяшнія Гродзеншчыну, Брэстчыну, Беласточчыну.

Асобныя нарысы ў кнізе апавядаюць пра:

  • удзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861 — 1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты "Мужыцкая праўда";
  • сяброў падпольнай гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі;
  • камандзіраў партызанскага руху і гродзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памочнікаў паўстанцаў;
  • дэпартаваных са спаленых шляхецкіх ваколіц і вёсак.

У кнізе таксама прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў.

Асобныя нарысы прысвечаны Кастусю Каліноўскаму ("чырвонаму") і Віктару Старжынскаму ("беламу").

На асобнай мапе будуць пазначаны месцы, звязаныя з паўстанцамі.

По теме

Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост
Арлоў: Вялікакняскую канцылярыю ВКЛ ахоўвала некалькі дзесяткаў катоў
У Мінску прэзентуюць унікальны даведнік пра мінскіх губернатараў
Тэги:
Кнігавыданне, краўдфандынг, Гісторыя, Кастусь Каліноўскі, Беларусь

Галоўныя тэмы