20:35 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Кінарэжысёр Міхаіл Пташук

Кінарэжысёру Міхаілу Пташуку сёння споўнілася б 74 гады

© Public Domain.
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Пакаленні беларусаў ведаюць фільмы Пташука "Чорны замак Альшанскі", "У жніўні 44-га..." і "Знак бяды".

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР Міхаіл Пташук адзначыў бы ў суботу сваё 74-годдзе.

Пташук — адно з самых знакавых імёнаў у беларускім кінематографе.

Кінарэжысёр нарадзіўся 28 студзеня 1943 года ў вёсцы Федзюкі (Брэсцкая вобласць). Затым ён вучыўся ў Маскоўскім тэатральным вучылішчы імя Б. В. Шчукіна і на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах Дзяржкіно СССР у майстэрні Георгія Данэліі.

Для некалькіх пакаленняў беларусаў фільмы Пташука добра знаёмы: "Вазьму твой боль", "Знак бяды" і, вядома, "У жніўні 44-га…". У легендарнага ваеннага фільма выйшаў і прыквел — "У чэрвені 41-га", які стаў апошнім у фільмаграфіі Пташука.

Трагічна загінуў рэжысёр у 2002 годзе ў Маскве па дарозе на ўзнагароджанне прэміяй "Ніка". У 2016-м годзе імем вялікага рэжысёра было вырашана назваць адну з вуліц Мінска — у мікрараёне Чыжоўка.

По теме

Экранізацыі Шамякіна: глядзім фільмы з нагоды юбілею класіка
Тэги:
кінематограф, Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Міхаіл Пташук, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы