12:32 19 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Ціхановіч

Не стала Аляксандра Ціхановіча

© Sputnik/ Михаил Фомичев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Пайшоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч (11)
6711

Ціхановіч быў адным з самых папулярных у савецкі час беларускіх артыстаў і адным з самых вядомых выканаўцаў у сучаснай Беларусі.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу, паведаміла ў сацсетках дачка артыста Анастасія Ціхановіч.

"Сёння ноччу не стала майго Таты… Мы дзякуем усім, хто на працягу яго дзіўнага шляху быў побач. Дзякуем усім, хто маліўся і падтрымліваў яго ў апошні і вельмі няпросты год", — напісала Анастасія.

Народны артыст памёр у ноч на суботу ў 10-м шпіталі, пацвердзіў Sputnik канцэртны дырэктар артыста.

Народны артыст Беларусі нарадзіўся ў Мінску 13 ліпеня 1952 года, скончыў Беларускую кансерваторыю. З 1973 года стаў удзельнікам ансамбля "Верасы", якія разам з "Песнярамі" і "Сябрамі" былі візітнай карткай беларускай эстрады ў СССР.

У "Верасах" Ціхановіч пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ядвігай Паплаўскай. Песні "Малиновки услышав голосок", "Я у бабушки живу", "Завіруха" і многія іншыя ў выкананні "Верасоў" сталі ўсесаюзнымі хітамі.

У 1986 годзе Ціхановіч і Паплаўская сышлі з ансамбля, а ў 1988 годзе пасля перамогі з песняй "Шчаслівы выпадак" на конкурсе "Песня-88" стварылі дуэт і ўласны Тэатр песні.

З часам Тэатр песні Ціхановіча і Паплаўскай быў ператвораны ў прадзюсэрскі цэнтр, праз які прайшлі многія паспяховыя артысты, у тым ліку Аляксандр Саладуха і гурт "Ляпис Трубецкой".

Працяглы час Аляксандр Ціхановіч курыраваў адбор беларускіх артыстаў для ўдзелу ў конкурсе "Еўрабачанне", аднак у апошнія два гады адышоў ад спраў.

Аляксандру Ціхановічу было 64 гады.

Тэмы:
Пайшоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч (11)

По теме

Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў нядзелю
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Аляксандр Ціхановіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы