11:04 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Сховішча старадрукаваных і рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Конкурс фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету" стартуе ў Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1721

Міжнароднае радыё "Беларусь" пачынае фотаконкурс "Мая кніга для ўсяго свету", прымеркаваны да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Конкурс творчых фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету" стартуе 1 лютага і закліканы паказаць ролю кнігі ў жыцці сучаснага чалавека і разнастайнасць сусветнай літаратурнай палітры, а таксама спрыяць знаёмству з гісторыяй і культурай Беларусі.

Па словах галоўнага дырэктара міжнароднага радыё "Беларусь" Навума Гальпяровіча, "500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра будзе шырока адзначацца сусветнай культурнай грамадскасцю. Гэта адна з найважнейшых дат беларускай культуры і частка сусветнай кніжнай гісторыі. Удзел у конкурсе дае магчымасць слухачам нашага радыё з розных краін распавесці аб сваіх любімых кнігах і даведацца пра традыцыі кнігадрукавання ў іншых кутках планеты, распавесці пра сваі літаратурныя перавагі, кнігі, якія паўплывалі на стаўленне да жыцця, звязаныя з важнымі ўспамінамі", — адзначыў ён.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 30 красавіка даслаць на электронную пошту booksgoglobal@gmail.com фота з выявай сваёй любімай кнігі і тэкставы каментар.

Здымак можа быць у форме сэлфі або ў любым іншым фармаце, бо, як адзначаюць арганізатары, пры выбары пераможцаў будзе вітацца арыгінальнасць і крэатыўнасць удзельнікаў, у тым ліку і як фатографаў.

Апытанне Sputnik: колькі памылак на плакаце Год Культуры. Скарына
© Sputnik/ Вера Дашкевич, Роман Шантар, Сергей Пушкин

Потым фотаздымкі, якія будуць адабраны, з'явяцца на сайце радыё www.radiobelarus.tvr.by у спецыяльным раздзеле #booksgoglobal, дзе за іх можна будзе галасаваць.

Удзельнікі, якія здолеюць набраць найбольшую колькасць галасоў ад інтэрнэт-карыстальнікаў і прафесійнага журы, атрымаюць прызы.

Падвядзенне вынікаў творчага спаборніцтва пройдзе ў траўні гэтага года.

По теме

Таямніцы старадрукаў: кнігі Скарыны ў сучаснай вокладцы
Тэги:
кніга, Фотаконкурс, францыск Скарына, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы