МІНСК, 31 сту — Sputnik. Беларускі гурт Naviband з кампазіцыяй "Гiсторыя майго жыцця" выступіць у другім паўфінале конкурсу песні "Еўрабачанне", што адбудзецца 11 мая ў Кіеве.
Лёсаванне 43 удзельнікаў "Еўрабачання-2017" прайшло ў аўторак ва ўкраінскай сталіцы — усе краіны падзялілі паміж двума паўфіналамі: 9 і 11 мая.
Паводле лёсавання Беларусь апынулася ў другой частцы другога паўфіналу. У адзін дзень з музыкамі з Naviband на сцэну "Еўрабачання" выйдуць расійскі і ізраільскі канкурсанты — гэтыя краіны традыцыйна ставяць Беларусі высокія балы, што павышае шанцы выйсці ў фінал музычнага форуму.
Таксама ў другі паўфінал патрапілі Літва, Балгарыя, Харватыя, Нарвегія, Сан-Марына, Эстонія, Швейцарыя, Ірландыя, Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Данія, Сербія, Нідэрланды, Мальта і Македонія.
Конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў траўні Кіеве. Фінал шоў прызначаны на 13 траўня — тады і вырашыцца, у якой краіне ў наступны раз пройдзе форум. Тэлетрансляцыі "Еўрабачання" звычайна глядзяць каля 200 мільёнаў чалавек, што робіць яго адной з самых папулярных праграм у свеце.