NAVIBAND выступіць на ўкраінскім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017"

© Sputnik / Виктор ТолочкоГурт Naviband
Гурт Naviband - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У адпаведнасці з праведзеным лёсаваннем, Украіна будзе галасаваць за ўдзельнікаў другога паўфіналу, у ліку якіх і беларускі гурт NAVIBAND.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі гурт NAVIBAND 4 лютага выступіць у якасці спецыяльнага госця на ўкраінскім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017" у Кіеве.

Прадстаўнікамі Беларусі на Еўрабачанні-2017, якое пройдзе ў Кіеве, з 9 па 13 траўня, назвалі гурт Naviband - Sputnik Беларусь
Радыё
На "Еўрабачанне" ў Кіеў едзе Naviband: каментарыі вядомых беларусаў

Паводле слоў прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі, беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" праспяваюць на канцэрце сваю конкурсную кампазіцыю "Гісторыя майго жыцця".

Пад час візіту ва Украіну 3-5 лютага Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі друкаваных і электронных СМІ, адказаць на іх пытанні, а таксама стануць гасцямі эфіру папулярных радыёстанцый.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Усяго ў гэтым годзе ў песенным форуме прымуць удзел 43 краіны.

Стужка навiн
0