19:59 26 сакавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава работ пераможцаў конкурсу імя Сценіна у Краснадары

Прыём заявак на фотаконкурс імя Сценіна завяршаецца

© Sputnik Виталий Тимкив
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
721

На конкурс паступіла ўжо больш за дзве тысячы работ з дзесяткаў краін свету, работы пераможцаў возьмуць удзел у міжнародным турнэ.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Засталося тры дні да заканчэння прыёму заявак на Міжнародны конкурс фотажурналістыкі ім. Андрэя Сценіна, арганізатарам якога выступае МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА.

Прыём заявак на сайце конкурсу stenincontest.ru завершыцца 22 сакавіка ў 23:59 (МСК). На права стаць лепшымі ўжо прэтэндуюць маладыя фотажурналісты з Расіі, Канады, ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Казахстана, Аўстраліі, Францыі, Сірыі і многіх іншых краін, усяго на конкурс паступіла больш за 2000 прац.

Конкурс ім. Сценіна — адзіная расійская пляцоўка, на якой маладыя фотарэпарцёры з усяго свету атрымліваюць шанец праявіць сябе ў прафесіі. У гэтым годзе прызавы фонд конкурсу складзе больш аднаго мільёна расійскіх рублёў, а працы пераможцаў конкурсу прымуць удзел у міжнародным турнэ.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Міжнароднымі партнёрамі намінацый конкурсу ў 2017 годзе сталі: тэлеканал Al Mayadeen TV, Shanghai United Media Group (SUMG) і МККК.

Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйна-навінавы партал Вести.Ru, агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура", інфармацыйна-навінавы партал KP.ru, інфармацыйны партал ЖурДом і партал Russian Photo. Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, навінавае агенцтва ANA, тэлеканал і партал RT, The Royal Photographic Society, Shanghai United Media Group (SUMG), інфармацыйнае агенцтва Xinhua, навінавае агенцтва ANDES. У статусе галіновых інфармацыйных партнёраў конкурс падтрымліваюць: Акадэмія Фатаграфіі, агенцтва ГеаФота, партал Photo-study.ru, анлайн часопіс Bleek Magazine, Саюз журналістаў Масквы, Школа візуальных мастацтваў, Саюз фотамастакоў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists і Фестывалі PhotoVisa і "Фотапарад у Вуглічы".

Тэги:
Фотаконкурс, конкурс, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі ім. Андрэя Сценіна, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы