04:11 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
4940

Каментаванне другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", у якім выступіць афіцыйны прадстаўнік Беларусі гурт Naviband, пройдзе на беларускай мове.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — "Беларусь 1", міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт медыяхолдынга tvr.by, распавялі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Каментаваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін.

Гурт Naviband з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" выступіць у другім паўфінале пад нумарам 14. Гэты паўфінал 11 мая Перлін пракаментуе па-беларуску.

"Слоган конкурсу ў гэтым годзе Celebrate Diversity, таму нам хацелася паказаць свету у тым ліку разнастайнасць беларускай мовы, бо "Еўрабачанне" актыўна глядзяць беларусы ў іншых краінах. Таксама падчас трансляцыі я планую не толькі традыцыйна сачыць за каментарыямі гледачоў у сацыяльных сетках Twitter і Facebook, але і ўпершыню ў Instagram адлюстроўваць тое, што адбываецца ў каментатарскай кабінцы ў пэўную хвіліну", — распавёў Перлін.

Разам са шматмільённай аўдыторыяй прыхільнікаў і адданых фанатаў міжнароднага музычнага форуму ў другім паўфінале і фінале прагаласаваць за свайго фаварыта змогуць і беларускія тэлегледачы. Згодона з правіламі конкурсу, гледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну. Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць фіналістка міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" Алёна Ланская.

"У другі раз мне выпаў гонар агучыць вынікі галасавання ад Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне", які стаў для мяне вельмі важнай прыступкай у кар'еры. На жаль, мы не можам усёй краінай падтрымаць Naviband сваімі галасамі, але будзем перажываць усёй душой за нашых прадстаўнікоў падчас іх выступу", — падзялілася Ланская.

Гурт Naviband
© Sputnik / Виктор Толочко
Гурт Naviband

"Еўрабачанне-2017" не для ўсіх

Падрыхтоўка да конкурсу "Еўрабачанне-2017" суправаджалася скандалам з-за адмовы дапусціць расійскую канкурсантку Юлію Самойлаву. Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ёй ўезд у краіну пасля выступленняў у Крыме, які Кіеў да гэтага часу лічыць сваёй тэрыторыяй.

Кіраўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што глыбока шкадуе аб тым, што "Еўрабачанне" выкарыстоўваюць для палітычных гульняў. "Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх разам, ён не для таго, каб ставіць іх адзін супраць аднаго", — заявіла Дэлтэнрэ. За ўсю гісторыю конкурсу не было выпадку, каб якую-небудзь краіну не дапускалі да конкурсу. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прапанаваў Расіі трансляваць выступ спявачкі праз спадарожнік або змяніць канкурсанта, на што Масква адказала адмовай. У выніку Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, а Першы канал прыняў рашэнне адмовіцца ад трансляцыі "Еўрабачання-2017". Украіна атрымала права прымаць "Еўрабачанне-2017" пасля перамогі спявачкі Джамалы з песняй "1944 г." на конкурсе ў Стакгольме ў 2016 годзе. Фінал конкурсу пройдзе ў Кіеве 13 мая, паўфіналы плануецца правесці 9 і 11 мая.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне-2017, Naviband, Белтэлерадыёкампанія, Беларусь

Галоўныя тэмы