"Еўрабачанне-2017": скандалы, фаварыты і #МоваЕдзе

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё фан-зоны да Еўрабачання-2017 у Кіеве
Адкрыццё фан-зоны да Еўрабачання-2017 у Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэлеконкурс 2017 года запомніцца дзвюма рэчамі: самымі гучнымі скандаламі і тым, што ўпершыню на "Еўрабачанні" прагучыць беларуская мова.

Асноўнымі датамі правядзення конкурсу песні "Еўрабачанне" сёлета сталі 9, 11 і 13 мая, але мерапрыемствы ў рамках шоу пачнуцца ўжо з 4 мая: у гэты дзень у Кіеве адкрыецца так званая Еўравёска. Цырымонія ж адкрыцця самога "Еўрабачання" пройдзе 7 мая.

Sputnik узгадаў усе цікавыя факты пра конкурс песні "Еўрабачанне" 2017-га — аб скандалах, песнях, фаварытах, удзеле Расіі і першай у гісторыі шоў кампазыцыі на беларускай мове.

Чаму "Еўрабачанне" пройдзе ў Кіеве?

Адбор на Еўрабачанне ад Беларусі - Sputnik Беларусь
БТ пракаментуе паўфінал "Еўрабачання" на беларускай мове

Права правесці папулярны ў Еўропе конкурс краіна атрымала пасля перамогі ўкраінскай спявачкі Джамалы на "Еўрабачанні-2016" — яна абагнала па суме галасоў тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы і аўстралійку Dami Im, і расіяніна Сяргея Лазарава.

У якім менавіта горадзе Украіна правядзе конкурс, доўга было невядома — тэлерадыёкампанія краіны праводзіла конкурс сярод гарадоў, а абвяшчэнне пераможцы адкладалі некалькі разоў. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на правядзенне "Еўрабачання" значыліся горад Днепр, Львоў, Адэса і Кіеў.

Пасля доўгага адбору арганізатары назвалі ж такі сталіцу "Еўрабачання-2017" — Кіеў. У горадзе конкурс пройдзе ўжо ў другі раз: дзякуючы перамозе спявачкі Русланы ў 2004-м украінская сталіца прыняла шоу ў 2005-м.

Хто ўдзельнічае ў "Еўрабачанні-2017"?

Кіеў рыхтуецца прыняць Еўрабачанне-2017 - Sputnik Беларусь
Кіеў паабяцаў роўныя магчымасці ўдзельнікам "Еўрабачання"

Усяго ў конкурсе гэтага года прымуць удзел 42 краіны, у тым ліку і Беларусь. Першапачаткова да ўдзелу ў "Еўрабачанні" планаваліся 43 краіны, у выніку праз мяжу прапусцяць прадстаўнікоў толькі 42 дзяржаў. Чаму? Чытайце падрабязнасці ніжэй.

Да ўдзельнікаў леташняга конкурсу цяпер дададуцца Румынія і Партугалія. У трэці раз пазмагаецца за перамогу і Аўстралія — для краіны зрабілі выключэнне з правілаў арганізатары конкурсу.

Фаварытамі "Еўрабачання-2017" букмекеры называюць італьянца Франчэска Габані, які будзе ўдзельнічаць у конкурсе з песняй "Occidentali's Karma". У спісе лідэраў конкурсу гэтага года — балгарын Крысціян Костаў і швед Робін Бенгстан.

Апошні радок у рэйтынгу букмекераў займае спявачка з Сан-Марына Валянціна Манета — яна паедзе на "Еўрабачанне" ўжо ў чацвёрты раз, што з'яўляецца рэкордам для конкурсу.

Беларусь таксама ўдзельнічае ў "Еўрабачанні-2017"?

Рэспубліка прымае ўдзел у конкурсе песні "Еўрабачанне" з 2004 года. Не выключэннем стане і 2017 год. Беларусь прэзентуе на папулярным музычным форуме група NaviBand з песняй "Гісторыя майго жыцця". Дарэчы, беларуская мова ўпершыню будзе прадстаўлена на конкурсе, а каманда артыстаў запусціла ў сацыяльных сетках хэштэг #МоваЕдзе.

Ці маюць рабяты з NaviBand шанцы на выхад у фінал — пытанне складанае: букмекеры то прагназуюць трапленне Беларусі ў фінал "Еўрабачання", то перастаюць верыць у гэта. Фанаты гурта больш пазітыўныя: яны ўпэўненыя ў поспеху улюбёнцаў і чакаюць ад іх высокага выніку пасля галасавання.

Чаму ў "Еўрабачанні-2017" не ўдзельнічае Расія?

Падрыхтоўка да конкурсу "Еўрабачанне-2017" суправаджалася скандалам з-за адмовы дапусціць расійскую канкурсантку Юлію Самойлаву. Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ёй уезд у краіну пасля выступленняў у Крыме, які Кіеў да гэтага часу лічыць сваёй тэрыторыяй.

Кіраўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што глыбока шкадуе аб тым, што "Еўрабачанне" выкарыстоўваюць для палітычных гульняў. "Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх разам, ён не для таго, каб ставіць іх адзін супраць аднаго", — заявіла Дэлтэнрэ.

За ўсю гісторыю конкурсу не было выпадку, каб якую-небудзь краіну не дапускалі да конкурсу. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прапанаваў Расіі трансляваць выступ спявачкі праз спадарожнік або змяніць канкурсанта, на што Масква адказала адмовай. У выніку Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, а Першы канал прыняў рашэнне адмовіцца ад трансляцыі "Еўрабачання-2017".

Дарэчы, падобны скандал мог распачацца і вакол армянскай удзельніцы "Еўрабачання" Арцвік — яе СБУ таксама западозрыла ў наведванні Крыма, аднак у выніку ў спіс неўязных так і не ўнесла.

Які парадак выступлення ўдзельнікаў конкурсу?

Згодна з вынікамі лёсавання, артысты выступяць на "Еўрабачанні-2017" пад наступнымі нумарамі:

Першы паўфінал "Еўрабачання":

1. Швецыя: Робін Бенгтсан — I can not Go On

2. Грузія: Тамара Гачэчыладзэ — Keep The Faith

3. Аўстралія: Ісая Фаербрэйс — Do not Come Easy

4. Албанія: Ліндзіта — World

5. Бельгія: Бланш — City Lights

6. Чарнагорыя: Слаўко Калезіч — Space

7. Фінляндыя: Норма Джон — Blackbird

8. Азербайджан: Дыяна Гаджыева — Skeletons

9. Партугалія: Сальвадор Сабраў — Amar Pelos Dois

10. Грэцыя: Демі — This is Love

11. Польшча: Кася Мось — "Ліхтарык"

12. Малдова: Sunstroke Project — Hey Mamma

13. Ісландыя: Свала — Paper

14. Чэхія: Марціна Барта — My Turn 1

15. Кіпр: Ховіг — Gravity

16. Арменія: Арцвік — Fly With Me

17. Славенія: Амар Набер — On My Way

18. Латвія: Triana Park — Line

Другі паўфінал "Еўрабачання":

1.Сербія: Ціяна Багічэвіч — In Too Deep

2. Аўстрыя: Натан Трэнт — Running On Air

3. Македонія: Яна Бурческа — Dance Alone

4. Мальта: Клаўдыя Фаніела — Breathlessly

5. Румынія: Ілінка і Алекс Флора — Yodel It!

6. Нідэрланды: OG3NE — Lights and Shadows

7. Венгрыя: Йоцы Папай — Origo

8. Данія: Аня Нісэн — Where I Am

9. Ірландыя: Брэндан Мюрэй — Dying to Try

10. Сан-Марына: Валянціна Манета і Джымі Уілсан — Spirit of the Night

11. Харватыя: Жак Худэк — My Friend

12. Нарвегія: JOWST — Grab The Moment

13. Швейцарыя: Timebelle — Apollo

14. Беларусь: NaviBand — Гісторыя майго жыцця

15. Балгарыя: Крысціян Костаў — Beautiful Mess

16. Літва: Fusedmarc — Rain Of Revolution

17. Эстонія: Койт Томэ і Лаура — Verona

18. Ізраіль: Імры Зів — I Feel Alive

Як і дзе можна глядзець канцэрты "Еўрабачання-2017"?

Першы паўфінал у рамках "Еўрабачання" пройдзе 9 мая, другі — 11 мая. У другім на сцэну выйдуць і беларускія музыкі NaviBand. За фіналам шоу можна будзе сачыць увечары 13 мая.

У беларусаў ёсць некалькі магчымасцяў сачыць за анлайн-трансляцыяй "Еўрабачання-2017". Так, прамы эфір шоу будзе даступны на афіцыйным сайце конкурсу Eurovision.tv. Акрамя таго, трансляцыю конкурсу правядуць беларускія тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", на якіх каментаваць тое, што адбываецца будзе Яўген Перлін.

Sputnik таксама будзе сачыць за становішчам у Кіеве і ходам правядзення "Еўрабачання-2017" — сачыце за абнаўленнямі партала.

Стужка навiн
0