09:07 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Траццякоўская галерэя, архіўнае фота

Траццякоўка запускае бясплатныя экскурсіі аб рускім мастацтве

© Sputnik / Владимир Астапкович
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1611

Удзельнікі экскурсій змогуць купіць уваходны квіток у Траццякоўскую галерэю на Крымскім Вале за палову кошту.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Бясплатныя штодзённыя экскурсіі пра рускае мастацтва ХХ стагоддзя стартуюць у Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі на Крымскім Вале ў Маскве, іх удзельнікі атрымаюць зніжку 50% на ўваходны квіток, паведамляецца на партале сталічнай мэрыі.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу
© Sputnik Станіслаў Андросік, Арцём Бардоўскі

"Траццякоўская галерэя ўпершыню пачне праводзіць бясплатныя "інтэнсіўныя" экскурсіі па экспазіцыі рускага мастацтва ХХ стагоддзя. Масквічоў і турыстаў будуць знаёміць з ключавымі творамі Казіміра Малевіча, Міхаіла Ларыёнава, Аляксандры Экстэр, Наталлі Ганчаровай і іншых мастакоў", — патлумачылі ў прэс-службе.

Першая бясплатная экскурсія адбудзецца 16 мая, рэгістрацыя адкрыецца 12 мая на афіцыйным сайце Траццякоўскай галерэі. Там жа можна будзе знайсці інфармацыю пра даты наступных экскурсій.

"Запіс на экскурсію дасць права таксама атрымаць зніжку 50% на ўваходны квіток у музей", — растлумачылі ў Траццякоўскай галерэі.

По теме

Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Тэги:
экскурсія, акцыя, мастацтва, мастакі, Масква, Расія

Галоўныя тэмы