МІНСК, 14 мая — Sputnik. На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску прайшла патрыятычная акцыя "Слаўся, зямлі нашай светлае імя", прымеркаваная да Дня дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі.
Удзельнікамі акцыі сталі дыпламанты музычнага конкурса, які з верасня мінулага года да 1 сакавіка бягучага ладзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.
Плошча Дзяржаўнага сцяга змясціла болей за 1700 удзельнікаў, якія з'ехаліся са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, каб разам заспяваць дзяржаўны гімн.
Галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Антон Васюкевіч распавёў карэспандэнту Sputnik, што ў мінулым годзе на радыё з'явілася перадача "Слаўся, зямлі нашай светлае імя". Асаблівасцю гэтага праекта стала конкурсная праграма на арыгінальнае выкананне дзяржаўнага гімна.
"Арыгінальнае выкананне не прадугледжвае адступлення ад эталоннай версіі гімна. Гэта ні ў якім разе не скажэнне, гэта інтэрпрэтацыя. Мы прывыклі да эталоннага выканання дзяржаўнага хора і сімфанічнага аркестра", — падкрэсліў Антон Васюкевіч.
Па яго словах, зараз гімн выконванецца на самых розных пляцоўках. Праект быў накіраваны на тое, каб сабраць з усёй краіны людзей, якія выконваюць гімн.
Спачатку кульмінацыяй праекту павінна было стаць калектыўнае выкананне гімна ў студыі Дома радыё, але праект стаў массавым і больш за 1700 чалавек там не магло размесціцца фізічна.
"У Беларусі ёсць асобнае свята, якое сімвалізуе стаўленне да дзяржаўных гімна і флага. Мы вырашылі да гэтага свята правесці акцыю. Такім чынам пераможцамі гэтага праекту сталі ўсе ўдзельнікі", — падкрэсліў галоўны дырэктар.
Сама патрыятычная акцыя на плошчы Дзяржаўнага сцяга ўяўляла сабою літаратурна-музычную пастаноўку, дзе выконваліся вершы і песні беларускіх аўтараў, прысвечаныя Радзіме.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, спявачка Ірына Дарафеева распавяла, што ўваходзіла ў журы конкурсу і прымала ўдзел у праслухоўваннях.
"Шчыра кажучы, мы не думалі, што акцыя прыме такі маштаб. Я думаю, што гэта павінна быць нацыянальнае свята і трэба яго праводзіць на пастаяннай аснове", — лічыць Ірына Дарафеева.
Па яе словах, такія акцыя спрыяюць яднанню і патрыятызму ў беларускіх грамадзян. Вельмі прыемна, што акцыя набыла такую папулярнасць сярод моладзі, якая ўзяла ў ёй актыўны ўдзел.