18:01 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
У Віцебску прадставяць унікальны трыпціх, прысвечаны гарадскім замкам

У Віцебску прадставяць унікальны трыпціх, прысвечаны гарадскім замкам

© Sputnik/
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2520

Дзякуючы праекту можна паглядзець на замкі часоў князя Васількі Святаславіча, каменныя замкі Альгерда, а таксама ўбачыць, як выглядалі гэтыя ж замкі напярэдадні вайны Рэчы Паспалітай і Рускага Царства ў 1654-1667 гадах.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. У Віцебскай абласной бібліятэцы 25 мая адбудзецца прэзентацыя трыпціха віцебскага мастака Ігара Дурова, прысвечанага Верхнім і Ніжнім замкам Віцебска ў XII, XIV і XVII стагоддзях, паведамілі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

"Ігар Дураў вывучыў асноўную масу гістарычных крыніц па кожным з заяўленых перыядаў, прасачыў аналогіі ва ўзвядзенні замкавых умацаванняў і развіцці гарадской архітэктуры ў іншых рэгіёнах Усходняй Еўропы. Дзякуючы гэтаму ён здолеў абгрунтавана з пункту гледжання гістарычнай навукі узнавіць аблічча Верхняга і Ніжняга замкаў Віцебска", — распавялі ў прэс-службе.

Дзякуючы праекту можна паглядзець на замкі часоў князя Васількі Святаславіча (родны брат Еўфрасінні Полацкай, XII стагоддзе), каменныя замкі Альгерда Гедзімінавіча (XIV стагоддзе), а таксама ўбачыць, як выглядалі гэтыя ж замкі напярэдадні вайны Рэчы Паспалітай і Рускага Царства ў 1654-1667 гадах.

Пры падрыхтоўцы работ аўтар не толькі сам вывучаў гістарычныя крыніцы, але і кансультаваўся з вядомымі даследчыкамі віцебскіх старажытнасцей. Навуковым кансультантам мастака з'яўляўся вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Леанід Калядзінскі, які шмат гадоў сам праводзіў раскопкі на Верхнім замку ў Віцебску.

Дзякуючы гэтаму мастак здолеў аднавіць у колеры з вялікай колькасцю дэталяў аблічча Віцебска на розных храналагічных этапах з аднаго і таго ж ракурсу.

По теме

Райвыканкам: руінам замка ў Наваградку нічога не пагражае
Тэги:
мастакі, Гістарычная рэканструкцыя, Віцебскі аблвыканкам, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы